Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2015

Лукашэнка: І на прыватных, і на дзяржаўных прадпрыемствах людзі павінны быць аднолькава абаронены

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. І на прыватных, і на дзяржаўных прадпрыемствах людзі павінны быць аднолькава абаронены. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, як развіваецца прафсаюзны рух у прыватным сектары, ці не затармозіўся гэты працэс пасля праведзенага ў маі з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"Гарантыі ва ўсяго нашага народа будуць паўсюль аднолькавыя, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І на прыватных прадпрыемствах, і на дзяржаўных людзі аднолькавыя, яны павінны быць аднолькава абаронены".

"Затухне гэты працэс пасля з'езда ці не, залежыць толькі ад вас. Вы ведаеце, што я падтрымліваў гэты працэс. З'явілася новае кіраўніцтва ў прафсаюзаў, як вы бачыце, нармальныя, разважлівыя маладыя людзі. Я падтрымліваў і падтрымліваю вас усюды. Вы павінны заўважыць: фармальна гэты працэс ідзе на прыватных прадпрыемствах або нефармальна, ёсць той сацыяльны пакет у іх, як на дзяржпрадпрыемствах, ці не", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, пакуль катастрофы няма, аднак асобныя скаргі з'яўляюцца. "Але калі толькі мне будзе даложана, што мною прынятае рашэнне не выконваецца або фармальна выконваецца, вы ведаеце, што будзе пасля гэтага. Таму вы своечасова мне падкажыце, што адбываецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Не думаю, што ў нашай краіне хтосьці рызыкне тарпедаваць рашэнне Прэзідэнта", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы ж чуеце, як прыватнік крычыць: дайце нам аднолькавыя ўмовы з дзяржуласнасцю! Дык і да людзей ставіцца трэба гэтак жа. Вось адкуль пайшла гэта ідэя. Таму ўсё залежыць ад вас. Своечасова падкажыце, і ў нас дастаткова ўлады для таго, каб навесці парадак і тут", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі