Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2019

Лукашэнка і Мірзіёеў наведваюць выстаўку "Зроблена ва Узбекістане"

Лукашэнка і Мірзіёеў наведваюць выстаўку

1 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў наведваюць выстаўку нацыянальнай прадукцыі "Зроблена ва Узбекістане", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары дзвюх дзяржаў пасля перагавораў у вузкім і пашыраным фарматах, цырымоніі падпісання міжнародных дакументаў, сумеснай заявы для прэсы і пасадкі дрэва на Алеі ганаровых гасцей накіраваліся пазнаёміцца з прадстаўленай на экспазіцыі прадукцыяй.

Выстаўка праходзіць з 29 ліпеня па 2 жніўня ў рамках афіцыйнага візіту ўзбекістанскага лідара ў Мінск. У 15 тэматычных раздзелах выстаўкі і 10 рэгіянальных экспазіцыях удзельнічаюць 80 прадпрыемстваў. Тэматычныя раздзелы прысвечаны машынабудаванню, нафтагазавай, хімічнай, горназдабыўной, электратэхнічнай, фармацэўтычнай, будаўнічай, тэкстыльнай, гарбарна-абутковай, інфармацыйнай галінам, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і вінаробству, турызму. На адкрытай пляцоўцы прадстаўлены 12 адзінак тэхнікі ўзбекістанскай вытворчасці - легкавыя і грузавыя аўтамабілі, гарадскі аўтобус, седлавыя цягачы і паўпрычэпы.

Экспазіцыя арганізавана Міністэрствам інвестыцый і знешняга гандлю і Міністэрствам эканомікі і прамысловасці Узбекістана пры падрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі