Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2019

Лукашэнка ў Іўеўскім раёне азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікі

Лукашэнка ў Іўеўскім раёне азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікі

21 жніўня, Іўеўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання Іўеўскага раёна азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікі ТАА "ЛідаТэхмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту падрабязна расказалі аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства, тэхналагічных працэсах, спектры выпускаемай прадукцыі.

Прадпрыемства "ЛідаТэхмаш" уваходзіць у склад вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Тэхмаш". Яно спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі: глебаапрацоўчыя машыны, часткі глебаапрацоўчых машын, уборачныя машыны. У бягучым годзе тут асвоілі выпуск агрэгата камбінаванага глебаапрацоўчага АКП-6, капустаўборачнага камбайна МКК-2. Па заказе ўзбекскіх партнёраў распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць культыватар - раслінахарчавальнік бавоўнавы КХМ-4. Выпускаемая тэхніка ў тым ліку прызначана для экалагізіраванага і арганічнага земляробства, а многія прымяняемыя тэхнічныя рашэнні не маюць аналагаў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

За першае паўгоддзе на прадпрыемстве выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах больш як на Br7,6 млн. Гэта на 43 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэнтабельнасць продажаў склала 13,5 працэнта. Экспарт прадукцыі перасягнуў $3 млн. Яна пастаўляецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Украіну, Узбекістан. На прадпрыемстве працуюць больш як 130 чалавек, сярэдняя зарплата за месяц складае Br1024.

Кіраўніцтва кампаніі і спецыялісты папрасілі падтрымкі ў вырашэнні шэрага пытанняў. Па-першае, у частцы правядзення выпрабаванняў тэхнікі. Яна часта выпускаецца невялікімі серыямі, а таму расходы на выпрабаванні кожнага агрэгата паасобку даволі значныя. Разам з тым тэхніка мае і значны экспартны патэнцыял, а таму агучана просьба аб падтрымцы ў частцы арганізацыі выставачнай дзейнасці, еўрапейскай сертыфікацыі, садзейнічання экспарту і прасоўванню прадукцыі праз ужо існуючыя гандлёвыя дамы дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтых пытанняў і нават прапанаваў сваю падсобную гаспадарку для правядзення выпрабаванняў новых агрэгатаў. "Гарантыю даю, што будуць рабіць усё, як вы скажаце. Але і будуць відаць усе вашы недахопы", - сказаў ён. Не выключана і магчымасць стварэння асобнага выпрабавальнага цэнтра на базе Гродзенскай вобласці.

Прэзідэнт таксама прапанаваў падумаць у далейшым над магчымасцю кааперацыі з дзяржпрадпрыемствамі для патрэб пашырэння вытворчасці. Не будаваць новыя пляцоўкі, а ўзяць нейкія ўжо існуючыя і развіваць іх. А дзяржава аказала б у гэтым пытанні пэўную падтрымку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі