Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2021

Лукашэнка - заходнім палітыкам: перш чым уводзіць супраць нас санкцыйныя меры, трэба проста думаць

Лукашэнка - заходнім палітыкам: перш чым уводзіць супраць нас санкцыйныя меры, трэба проста думаць

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перш чым уводзіць у адносінах да Беларусі санкцыйныя меры, трэба проста думаць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ім, хто не думае галавой, перш чым уводзіць супраць нас нейкія меры, у тым ліку санкцыйныя, трэба проста думаць. Не хапаць тое, што нашы пратэстуны, збеглыя там з гэтых асноўных цэнтраў. Хапаюць гэта, мы гэта бачым па тэксце. Чытаем іх тэкст і потым тое, што прымаюць у Еўрасаюзе і Амерыцы - адзін у адзін з памылкамі. І трэба было б журналістам надрукаваць і даць. У мяне ёсць табліца, я папрасіў - за што пакаралі БЕЛАЗ, за што пакаралі калектыў МАЗа і гэтак далей. І там ну проста смешныя і вельмі цікавыя абгрунтаванні і матывацыя гэтых санкцый. Вельмі цікава. Яны нават тут не могуць скласці нармальную матывацыю - за што?" - сказаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар паставіў задачу - вытрымаць гэты ўзровень. "Будзе няпроста. Асабліва з улікам таго, што нас палохаюць новымі санкцыямі. Дарэчы, пасля "пячэнек" гэтых амерыканцы вырашылі ўвесці нейкія санкцыі. На злобу магу папярэдзіць, паколькі ведаю - тут ёсць прадстаўнікі СМІ. Вы не думайце, што вось гэты шум, у тым ліку інфашум, гэта ўсё ў адносінах Беларусі з ЗША, Беларусі з Еўрасаюзам, Польшчай і гэтак далей. Ды не, гэта шум там, наверсе. Але ёсць узроўні, на якіх мы вядзём з імі дыялог, перагаворы, і ніколі ён не спыняўся. З палякамі (з літоўцамі наогул цяпер ніякіх кантактаў, але мы гэта перажывём), Еўрасаюзам, з амерыканцамі ў нас ёсць актуальная тэма, па якой мы заўсёды адказна вядзём перагаворы, - адзначыў ён. - Напрыклад, ЗША. Яны адкрыта гаварылі, што вельмі цанілі нашу работу па барацьбе з кантрабандай і перамяшчэннем радыеактыўных матэрыялаў - 5 або 6 выпадкаў толькі ў мінулым годзе. Гэта яны цанілі, як і ўвесь свет. І Расія гэта цэніць, і Кітай. Але каму, выбачайце мне, патрэбна нейкая брудная ўзрыўчатка, якая ідзе ў Еўрапейскі саюз. Для амерыканцаў гэта пытанне пытанняў. Мы за гэта іх цанілі, разам працавалі. Мы і цяпер прадаўжаем працаваць, але я іх папярэдзіў: калі яны пяройдуць ужо вельмі моцна чырвоную рысу, мы з імі наогул і на гэту тэму размаўляць не будзем. Да чаго гэта можа прывесці? Прыклад - нелегальная міграцыя".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мы нікога не шантажыруем. "Мы нікому не пагражаем. Проста вы нас ставіце ў тыя ўмовы, што мы вымушаны рэагаваць, і мы рэагуем. Ну выбачайце ўжо, як можам і як умеем. Некаторыя мяне за гэта крытыкуюць. Але ў мяне няма расійскіх магчымасцей, кітайскіх, тым больш амерыканскіх, і Еўрапейскага саюза. У мяне няма такіх магчымасцей. Я адрэагаваў бы інакш. Але я знаходжуся ў адпаведнай сістэме каардынат, і мая Беларусь, і беларускі народ тут. Таму, зыходзячы з нашых магчымасцей, мы рэагуем", - канстатаваў ён.

"Не трэба брацца за санкцыйныя тапары і вілы. Тым больш яны могуць мець адваротны эфект. Што паказвае рэчаіснасць? Тое, што на слыху: падзеі на беларуска-польскай, беларуска-ўкраінскай, беларуска-літоўскай і латвійскай граніцы. Гэта камусьці патрэбна было ў Літве? Не. А з чаго пачалося? Справа не ў санкцыях, не толькі ў санкцыях і не столькі - справа ў тым, што нам паспрабавалі забараніць будаваць атамную электрастанцыю. Мы нешта рабілі не тое? Тое, што ў свеце не робіцца? Ды не. Тая ж Літва, якая гвалтам крычала наконт атамнай станцыі, у сябе плануе пабудаваць. Але для гэтага патрэбна мабілізацыя і адпаведная дапамога. Грошы трэба пазычыць у некага, а потым вярнуць. Што вінен, аддаць павінен. Вось з таго ўсё і пачалося, - падкрэсліў беларускі лідар. - Але я ж па-чалавечы прапанаваў. Яны закрылі Ігналіну, і ў іх 3,5 тыс. або 4 тыс. людзей высокакваліфікаваных, падрыхтаваных, савецкай школы, засталіся ўбаку, без працы. Я іх запрасіў на нашу станцыю. Прыязджайце. Вось вам жыллё, дзіцячыя сады, школы, сацыяльны пакет, якога ў Літве не было ніколі і ўжо не будзе. Прыязджайце, працуйце. Будзем вырабляць электраэнергію. Ваш будзе поўны кантроль. Больш за ўсё будзе вашых спецыялістаў з Ігналіны там працаваць. Мы ў вас будзем вучыцца, будзем вырабляць электраэнергію і прадаваць па нармальных цэнах у Прыбалтыку. Але гэта было нявыгадна тым, хто гатовы быў у Прыбалтыку пастаўляць з Заходняй Еўропы электраэнергію ў тры разы даражэй. І яны нахілілі Літву. Дык пры чым жа тут я?"

Прэзідэнт дадаў: "Як бы ні было складана і цяжка, мы перажылі гэты год. Ён быў няпросты. Мы вытрымаем і іншыя гады. Але мы не адступім, не станем на калені. Хопіць. Нас ставілі на калені. А хто не станавіўся, таго знішчалі - кожнага трэцяга - у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Хто гэтага не ведае, прыязджайце часцей - мы вам раскажам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі