Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Ліп 2025

Лукашэнка - паслам: патрэбна "ваенная мабілізацыя", каб утрымаць эканоміку краіны

Лукашэнка - паслам: патрэбна

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрэбна "ваенная мабілізацыя", каб утрымаць эканоміку краіны пры складанай міжнароднай абстаноўцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты і наступныя гады будуць вельмі складанымі і напружанымі. Таму папярэджваю ўсіх прысутных, перш за ўсё службовых асоб, якія займаюцца эканомікай. Не крыўдуйце, але націск і патрабаванні ў сувязі з гэтым будуць толькі павышацца. Не толькі ў час вайны і ў час ваенных дзеянняў даводзіцца мабілізоўвацца, але і ў мірны час. Лічыце, што мы жывём у вельмі складаны мірны час, калі патрэбна ваенная мабілізацыя. Хачу, каб усе гэта засвоілі. Патрэбны жорсткія, часам нетрадыцыйныя метады работы. Але эканоміку краіны трэба ўтрымаць. Гэта няпроста пры той ліхаманцы, якая прысутнічае на міжнародных рынках, у глабальнай эканоміцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў Беларусі адкрытая эканоміка, і больш як палавіну вырабленай прадукцыі трэба прадаць за мяжой і атрымаць адпаведныя даходы.

"Таму толькі наперад, ніякіх тлумачэнняў. Няма рэзультату, - выбачайце, вас там няма", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі