Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2025

Лукашэнка - "Беллеспаперапраму": шукайце іншыя рынкі, акрамя Еўропы, ды і Еўропа нікуды не дзенецца

Лукашэнка -
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў па новым складзе ўрада актуалізаваў задачы перад дрэваперапрацоўчай галіной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з прамысловым блокам урада на чале з віцэ-прэм'ерам Віктарам Каранкевічам прысутнічаў і старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Аляксандр Пшонны.

"Тут у нас ёсць усё, таму дзейнічайце. Мы гаварылі аб дрэваапрацоўцы - мэбля, глыбокая перапрацоўка. У нас вельмі шмат у лесе ўсякага хламу. Мы дамовіліся: пелеты і яшчэ раз пелеты. Гэта - паліва. Мы сталі нахабнымі да крайняй ступені: танны прыродны газ - таму дровы і іншае нам не патрэбны. Не ведаю, як цяпер сітуацыя ў вас з гэтымі пелетамі, але гэта ваша найважнейшая праблема. Мы ж пабудавалі 7 або 8 заводаў у мінулым годзе, каб гэта смецце, хлам перапрацоўваць, якога ў лесе дастаткова, і рабіць цудоўнейшы тавар. Шукайце іншыя рынкі, акрамя Еўропы. Ды і Еўропа нікуды не дзенецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Папера, мэбля, кардон, упакоўка, шпалеры - гэта канечны тавар, які мы ўмеем рабіць. У аснове - дрэваперапрацоўка. Але гэта канечны тавар, высокая дабаўленая вартасць. Таму на гэта трэба звяртаць увагу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі