Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Nov 2021

Ільняныя калекцыі "Цэнтра моды" ўпрыгожаць выставачны павільён Беларусі на ЭКСПА ў Дубаі

Ільняныя калекцыі
Фота "Беллегпрам"

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ільняныя калекцыі "Цэнтра моды" ўпрыгожаць выставачны павільён Беларусі на ЭКСПА-2020 у Дубаі (ААЭ), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.

"Нацыянальны дзень Беларусі 22 лістапада абяцае стаць яркай падзеяй у рабоце павільёна. Адметнасцю культурнай праграмы будзе паказ калекцыі жаночага ільнянога адзення, які падрыхтавалі "Цэнтр моды" і заслужаны калектыў дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі", - расказала Марына Васькевіч.

Адзенне для супрацоўнікаў офіса камісара секцыі Беларусі на ЭКСПА выраблена дызайн-цэнтрам "Камволь". У сувенірным магазіне нацыянальнага павільёна прадстаўлена прадукцыя брэндаў "Купалінка" і "Брэсцкія", у тым ліку легендарныя "кансерваваныя шкарпэткі".

Сусветная выстава ЭКСПА праходзіць раз у пяць гадоў. Беларусы прывезлі ў Эміраты тое, што добра зарэкамендавала сябе на экспарт, - прадукты, сувеніры і адзенне. На выстаўцы павільёны прадставілі 192 краіны. Яна будзе працаваць да 31 сакавіка 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі