Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Sep 2020

Лесапрадукцыя ў студзені-жніўні забяспечыла больш як 40 працэнтаў тавараабароту БУТБ

Лесапрадукцыя ў студзені-жніўні забяспечыла больш як 40 працэнтаў тавараабароту БУТБ
Фота з архiва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума здзелак з лесапрадукцыяй на Беларускай універсальнай таварнай біржы па выніках васьмі месяцаў 2020 года вырасла на 4 працэнты да Br1,2 млрд, што складае больш як 40 працэнтаў сукупнага тавараабароту біржавой пляцоўкі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Асноўным драйверам росту сталі продажы круглых лесаматэрыялаў на ўнутраным рынку. У параўнанні са студзенем-жніўнем 2019 года сума здзелак з гэтай групай тавараў павялічылася на 20 працэнтаў да Br559 млн. Акрамя таго, на 6 працэнтаў (да Br109 млн) вырасла рэалізацыя паслуг па лесанарыхтоўцы, галоўным чынам за кошт актыўнага ўдзелу ў таргах прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў Раман Яніў.

Што датычыцца знешняга рынку, то львіную долю экспартных паставак забяспечылі піламатэрыялы з сумай здзелак Br404 млн. Пры гэтым біржавыя каціроўкі на пілапрадукцыю, што сфарміраваліся на таргах БУТБ, аказаліся вышэйшыя, чым на пазабіржавым рынку, што дало магчымасць беларускім вытворцам дадаткова зарабіць каля Br11 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

З пачатку года на БУТБ праведзена каля 270 тыс. здзелак на больш як Br3 млрд, а колькасць акрэдытаваных удзельнікаў таргоў дасягнула 24 260.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі