Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2020

Ленінградская вобласць можа ўвайсці ў топ-5 гандлёвых партнёраў Беларусі сярод рэгіёнаў РФ - Галоўчанка

Ленінградская вобласць можа ўвайсці ў топ-5 гандлёвых партнёраў Беларусі сярод рэгіёнаў РФ - Галоўчанка

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ленінградская вобласць можа ўвайсці ў топ-5 партнёраў Беларусі па тавараабароце сярод рэгіёнаў РФ, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ленінградская вобласць - правераны, надзейны партнёр, займае 11-е месца ў нашай статыстыцы па аб'ёмах тавараабароту. Думаю, трэба паставіць задачу з 11-га месца перабрацца нават не ў дзясятку, а ў пяцёрку. Гэта абсалютна адпавядала б існуючаму патэнцыялу", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Тавараабарот Беларусі і Ленінградскай вобласці ў 2019 годзе склаў амаль $600 млн.  "У гэтым годзе па зразумелых абставінах, на жаль, крыху знізіўся. За паўгоддзе мы маем амаль $280 млн, гэта зніжэнне на 8 працэнтаў - не так шмат, як магло б быць, прымаючы пад увагу ўсе абмежаванні, якія наклаў крызіс, звязаны з пандэміяй", - сказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка прапанаваў таксама актуалізаваць праграму супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці і паставіць дакладныя і канкрэтныя задачы.

Прэм'ер-міністр лічыць, што ва ўмовах націску з боку Захаду для Беларусі важна падтрымка Расіі. "Пасля выбараў Прэзідэнта мы сутыкаліся з беспрэцэдэнтным націскам на нашу рэспубліку з боку Захаду. Няхай ужо вастрыня сціхла, але да гэтага часу не спыняюцца спробы ўмяшання ў нашы справы з мэтай расхіствання сітуацыі і праштурхоўвання патрэбнага для некага выніку, які абсалютна не адпавядае выбару народа, які яго зрабіў, - заявіў Раман Галоўчанка. - Для нас у гэты момант, зразумела, вельмі важна сяброўская падтрымка, якую мы бачым з боку нашага бліжэйшага саюзніка - Расійскай Федэрацыі - і высока гэта цэнім".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі