У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2016

Леанід Заяц лічыць прамкааперацыю перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц у час канферэнцыі да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Таджыкістанам і Беларуссю адзначыў, што лічыць прамысловую кааперацыю перспектыўным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Леанід Заяц звярнуў увагу на праект па арганізацыі зборачнай вытворчасці навяснога і прычапнога абсталявання ў горадзе Гісар. Таксама прынята рашэнне аб актывізацыі работы па зборцы ў Таджыкістане трактароў "Беларус". "Усё больш прыкметны характар набывае супрацоўніцтва ў сельгасгаліне, разглядаюцца магчымасці і формы яго далейшага пашырэння ў сферах раслінаводства і жывёлагадоўлі, у тым ліку ў галіне паставак племянной жывёлы", - сказаў міністр.

У цэлым, паводле яго слоў, Таджыкістан традыцыйна быў і застаецца для Беларусі важным і надзейным партнёрам у Цэнтральнай Азіі. Леанід Заяц перакананы, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі актыўна развіваецца і мае вялікі патэнцыял. Кіраўнік ведамства канстатаваў, што дзякуючы сумесным намаганням з 2000 года ўзаемны тавараабарот павялічыўся амаль у сем разоў. "Тым не менш яго патэнцыял далёка не вычарпаны, і нам трэба ставіць перад сабой новыя стратэгічныя мэты", - перакананы ён.

Паводле слоў Леаніда Зайца, важным інструментам развіцця гандлёва-эканамічных адносін з'яўляецца сумесная міжурадавая камісія. Правядзенне яе пасяджэнняў на рэгулярнай аснове дае магчымасць стымуляваць прадстаўнікоў бізнес-сферы, навукі і культуры да пастаяннага пошуку новых форм узаемадзеяння, пашырэння кантактаў. "За апошнія гады нам удалося дасягнуць значных вынікаў па ўсіх напрамках. Прававая база двухбаковых адносін папоўнілася шэрагам важных дакументаў, у тым ліку новай доўгатэрміновай праграмай эканамічнага супрацоўніцтва", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску