Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2015

Латвія разлічвае на ўзаемадзеянне з Беларуссю ў праекце Шаўковага шляху

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія разлічвае на ўзаемадзеянне з Беларуссю пры ўдзеле ў праекце Шаўковага шляху. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця Андрыс Озалс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хацелі б, каб Беларусь і Латвія сталі важнымі часткамі новага Шаўковага шляху. Гэта адна з ключавых тэм нашага супрацоўніцтва", - адзначыў Андрыс Озалс. Паводле яго слоў, краіны маюць неабходную інфраструктуру для ўдзелу ў гэтым праекце. "Гэта работа таксама палітычная - наладжванне так званых зялёных калідораў для скасавання адміністрацыйных, мытных і іншых перашкод", - растлумачыў дырэктар агенцтва.

Закранаючы тэму магчымасці ўступлення Беларусі ў Сусветную турысцкую арганізацыю, Андрыс Озалс адзначыў, што далучэнне да арганізацыі прадугледжвае прагназуемыя эканамічныя паводзіны краіны. "Калі краіна дэманструе аднолькавае стаўленне да міжнароднага гандлю, няма лабіраваных тарыфаў, то ад гэтага ёсць эканамічная выгада. Калі коратка, то мы думаем, што гэта (далучэнне да СТА. - Заўвага БЕЛТА) выкліча вялікі паток міжнароднага гандлю і інвестыцый", - дадаў ён.

Сёння ў Беларусі адкрыліся Дні Латвіі, якія прадоўжацца па 20 лістапада.

У 2014 годзе гандлёвы абарот тавараў і паслуг Латвіі і Беларусі склаў 565,4 млн еўра. Беларусь стала 12-й сярод важнейшых партнёраў Латвіі па знешнім гандлі. Аб'ём экспарту тавараў і паслуг у Беларусь склаў 212 млн еўра (1,5 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту Латвіі). Аб'ём імпарту тавараў і паслуг - 353,5 млн еўра (2,4 працэнта аб'ёму імпарту Латвіі). Па інвестыцыях у асноўны капітал зарэгістраваных у Латвіі прадпрыемстваў на 1 кастрычніка 2015 года Беларусь заняла 22-е месца з агульным аб'ёмам інвестыцый у памеры 21,4 млн еўра і 2 215 прадпрыемствамі. У асноўным Латвія экспартуе ў Беларусь прадукцыю хімічнай і харчовай прамысловасці, машыны і механізмы, транспартныя паслугі (паветраны, аўтатранспарт), турыстычныя, камерцыйныя паслугі (будаўнічыя, інфармацыйныя, камп'ютарныя, паслугі сувязі і гаспадарчай дзейнасці).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі