Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2016

Латвія гатова садзейнічаць выхаду беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак

20 красавіка, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Латвія гатова садзейнічаць выхаду беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак. Аб гэтым на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Марціньш Вірсіс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол адзначыў, што Латвія зацікаўлена ў пашырэнні тавараабароту з Беларуссю. Ён падкрэсліў, што часта выхаду на новыя рынкі перашкаджаюць пытанні сертыфікацыі прадукцыі.

"Дапамогу ў гэтым напрамку вашым прадпрыемствам гатова аказаць Гандлёва-прамысловая палата Латвіі. Пры ёй створаны цэнтр экспертызы, спецыялісты якога могуць падзяліцца сваім вопытам сертыфікацыі і выхаду на еўрапейскі рынак", - падкрэсліў Марціньш Вірсіс. Паводле яго слоў, актыўней трэба развіваць сумесныя праекты ў сферы бізнесу, наладжваць сувязі паміж прадпрымальнікамі. СЭЗ "Гроднаінвест" можа стаць добрай платформай для гэтага. Інтарэс уяўляе і лагістычны патэнцыял Гродзенскай вобласці.

Ёсць перспектывы ў развіцці турызму. Марціньш Вірсіс адзначыў, што Беларусь можа зацікавіць латвійскіх тураператараў. "Краіна цікавая сваёй багатай гісторыяй, незвычайнымі гістарычнымі аб'ектамі", - растлумачыў ён. У сферы турызму, а таксама ў экалогіі, развіцці адносін паміж рэгіёнамі вялікую ролю адыгрываюць праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва. Рэалізацыі такіх праектаў таксама будзе ўдзяляцца павышаная ўвага.

Марціньш Вірсіс адзначыў добрыя партнёрскія адносіны на ўзроўні гарадоў і раёнаў. У Гродзенскай вобласці актыўна ў эканамічнай, культурнай і іншых сферах супрацоўнічаюць з латвійскімі рэгіёнамі Навагрудак, Ліда і Карэлічы. Наладжваюцца сувязі паміж ВНУ: сумесныя праграмы рэалізуюць Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Марціньш Вірсіс 20 красавіка знаходзіцца з візітам у Гродзенскай вобласці. Ён правёў сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці і горада Гродна, азнаёміўся з патэнцыялам СЭЗ "Гроднаінвест", наведаў Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі