У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2016

Латушка прапануе пашыраць супрацоўніцтва з Францыяй за кошт інвестыцый і выхаду на рынкі з новымі таварамі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка прапануе пашыраць супрацоўніцтва Беларусі і Францыі за кошт інвестыцый і выхаду на рынкі з новымі таварамі. Аб гэтым дыпламат паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у час беларуска-французскага дзелавога тыдня, які праходзіць у Парыжы, паведамляе БЕЛТА.

У эфіры тэлеканала адзначалася, што тавараабарот дзвюх краін мае патэнцыял для павелічэння, а ўзаемадзеянне можа быць пашырана. На думку Паўла Латушкі, у гэтым выпадку многае залежыць ад актыўнасці прадпрыемстваў, прыцягнення інвестыцый, стварэння за кошт уласнага інвесціравання беларускім бізнесам новых вытворчасцей і выхаду на рынкі з новымі таварамі. "Гэта дасць магчымасць нам выправіць сітуацыю", - лічыць ён.

Акрамя таго, у Беларусі вялікі вопыт у будаўнічай сферы, і гэтыя веды запатрабаваны ў Францыі. Напрыклад, ёсць інтарэс да драўляных загарадных дамоў, якія ўзводзіць беларуская прыватная фірма. Пашыраць супрацоўніцтва плануецца ў такіх сферах, як дрэваапрацоўка, банкаўская справа, сельская гаспадарка і турызм.

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі, у час беларуска-французскага дзелавога тыдня (з 23 па 27 мая) праходзяць сустрэчы прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў. У прыватнасці, адбыліся перагаворы супрацоўнікаў ААТ "БелАЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "БМЗ", ААТ "Гомельшкло" і іншых прадпрыемстваў з патэнцыяльнымі французскімі партнёрамі, зацікаўленымі ў экспарце прадукцыі на рынкі Францыі і краін Заходняй Афрыкі.

Прадстаўнікі ААТ "Элема" правялі перагаворы ў Французскай асацыяцыі вытворцаў жаночага адзення, а таксама з патэнцыяльнымі партнёрамі ў тэкстыльнай галіне эканомікі.

Прадстаўнікі МЗС Беларусі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн правялі сустрэчы ў МЗС і Мінфіне Францыі, з магчымымі экспарцёрамі прадукцыі на французскі рынак.

Запланаваны перагаворы прадстаўнікоў міністэрстваў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў адпаведных міністэрствах Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску