У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Чэр 2015

Курганская вобласць зацікаўлена ў беларускіх тэхналогіях і сельскагаспадарчым абсталяванні

19 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Курганская вобласць зацікаўлена ў беларускіх тэхналогіях і сельскагаспадарчым абсталяванні. Аб гэтым заявіў губернатар рэгіёна Аляксей Какорын на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам, праведзенай сёння ў Санкт-Пецярбургу ў час Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

Ігар Петрышэнка адзначыў неабходнасць падтрымання існуючага тэмпу двухбаковага ўзаемадзеяння. Вялікі імпульс супрацоўніцтву, на яго думку, надало правядзенне 14-16 мая першага пасяджэння сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Курганскай вобласці.

Разам з тым, кіраўнік беларускай дыпмісіі ўпэўнены, што ёсць шэраг напрамкаў, у якіх Беларусь і расійскі рэгіён маглі б узаемадзейнічаць больш актыўна. Так, была акрэслена неабходнасць павелічэння аб'ёмаў вытворчай кааперацыі паміж суб'ектамі гаспадарання, пашырэння наменклатуры сельгастэхнікі, што збіраецца на базе прадпрыемстваў Курганскай вобласці, арганізацыі паставак ад беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, станкоў і станочнага абсталявання, аўтакампанентаў і іншай прадукцыі. Беларусь і Курганская вобласць маглі б больш эфектыўна супрацоўнічаць у сферах раслінаводства, жывёлагадоўлі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.

Пасол адзначыў неабходнасць распрацоўкі і падпісання плана мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Курганскай вобласці на 2016-2018 гады. Ігар Петрышэнка запрасіў прадстаўнікоў Курганскай вобласці наведаць Беларусь і прыняць удзел у міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра-2016".

У сваю чаргу губернатар Курганскай вобласці лічыць, што перспектыўным магло б стаць супрацоўніцтва ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" і ААТ "Прамагралізінг" у сферы паставак прадукцыі беларускага машынабудавання. Таксама ў ходзе сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя напрамкі супрацоўніцтва, у прыватнасці пастаўкі лекавай прадукцыі, стварэнне ў рэгіёне гандлёвага дома "Белшына".

Паводле інфармацыі прэс-службы пасольства, у другі дзень работы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Ігар Петрышэнка правёў серыю сустрэч і перагавораў з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, прадстаўнікамі адміністрацый і гандлёва-эканамічных структур. У прыватнасці, ён сустрэўся з губернатарам Яраслаўскай вобласці Сяргеем Ястрабавым, губернатарам Пермскага края Віктарам Басаргіным, губернатарам Алтайскага края Аляксандрам Карліным, губернатарам Разанскай вобласці Алегам Кавалёвым, губернатарам Тульскай вобласці Уладзімірам Груздзевым, прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргеем Катырыным, рэктарам Маскоўскай школы кіравання "Сколкава" Андрэем Шаронавым, старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктарам Хрысценкам, кіраўніком Рэспублікі Карэлія Аляксандрам Худзілайненам, намеснікам мэра Масквы ва ўрадзе Масквы па пытаннях эканамічнай палітыкі і маёмасна-зямельных адносін Наталляй Сяргунінай.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама прыняў удзел у пленарным пасяджэнні форуму, наведаў сесію "Рэгіёны Расіі: стварэнне і развіццё пунктаў росту", у ходзе якой адбылася прэзентацыя вынікаў нацыянальнага рэйтынгу стану інвестыцыйнага клімату ў суб'ектах Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску