У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2015

Купчына: Кантакты паміж бізнес-коламі Беларусі і Славеніі актывізаваліся

29 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кантакты паміж бізнес-коламі Беларусі і Славеніі актывізаваліся. Гэта адзначыла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына па выніках праведзенага напярэдадні пятага пасяджэння беларуска-славенскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Купчына - сустаршыня камісіі з беларускага боку, кіраўнік дырэктарата эканамічнай дыпламатыі МЗС Славеніі Станіслаў Рашчан узначальвае славенскую частку камісіі.

Намеснік міністра расказала, што па выніках праведзенага пятага пасяджэння сумеснай камісіі падпісаны падагульняючы пратакол, у якім вызначаны ўсе сферы ўзаемадзеяння. У прыватнасці, бакі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва па такіх перспектыўных напрамках, як сельская гаспадарка, энергетыка, прамысловасць, навука і тэхналогіі, адукацыя і турызм. Алена Купчына адзначыла, што за апошнія пяць гадоў беларуска-славенскі тавараабарот дынамічна рос, але, на жаль, у гэтым годзе ў выніку неспрыяльных знешніх умоў назіраецца зніжэнне гэтага паказчыка. На яе думку, работа камісіі якраз накіравана на тое, каб інтэнсіфікаваць двухбаковыя кантакты.

Алена Купчына выказала надзею, што па выніках года ўдасца пераадолець негатыўныя тэндэнцыі і ў наступным годзе нарасціць узаемны тавараабарот, у тым ліку за кошт рэалізацыі новых праектаў у энергетыцы і будаўніцтве. Падпісанне беларуска-славенскай дэкларацыі аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергетыкі таксама накіравана на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс