У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2015

Купчына: Двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Балгарыяй мае дадатную дынаміку

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Балгарыяй мае дадатную дынаміку. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках мінулага года тавараабарот паміж Беларуссю і Балгарыяй дасягнуў $107 млн, рост у параўнанні з 2013-м склаў 33 працэнты. Дадатная дынаміка назіраецца і па выніках сямі месяцаў бягучага года. У тавараабароце пераважае прадукцыя з высокай дабаўленай вартасцю, высокатэхналагічная прадукцыя", - сказала Алена Купчына.

Яна адзначыла, што апошнія гады павялічваецца аб'ём балгарскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі. "З 2009 года аб'ём прамых балгарскіх інвестыцый павялічыўся ў 40 разоў - з $300 тыс. да $12,5 млн", - канстатавала намеснік міністра.

Алена Купчына падкрэсліла, што эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі маюць вялікую перспектыву. "Яна базіруецца не толькі на інтарэсе бізнесу і ўрадаў адзін да аднаго, але і на вельмі трывалых дружалюбных партнёрскіх адносінах паміж нашымі народамі", - заўважыла Алена Купчына.

Пасяджэнне беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое праводзіцца 23-25 верасня ў Мінску, яна назвала вельмі паспяховым і эфектыўным. Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, стандартызацыі, транспарту, навукі і тэхналогій, спорту і турызму, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці, узаемадзеянне на рэгіянальным узроўні.

У час пасяджэння камісіі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне спорту, сельскай гаспадаркі. На бізнес-форуме, які адбыўся сёння на базе Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Балгарскім агенцтвам па інвестыцыях.

Алена Купчына расказала, што ў бліжэйшы час будзе заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін. Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на міжнародным тэхнічным кірмашы International Technical Fair, які пройдзе з 28 верасня па 3 кастрычніка ў балгарскім горадзе Плоўдзіў.

У сваю чаргу намеснік міністра эканомікі Балгарыі Даніэла Везіева расказала, што дзве краіны плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў галіне развіцця інавацыйных тэхналогій. Немалаважна, паводле слоў намесніка міністра, каб інфармацыйны паток паміж Беларуссю і Балгарыяй быў бесперапынным і пастаянным. Даніэла Везіева выказала ўдзячнасць беларускім калегам за гасціннасць, адзначыўшы, што "размова была не толькі канструктыўнай, але і пазітыўнай".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску