Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2016

Кітайскія кампаніі зацікаўлены развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія кампаніі зацікаўлены развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Магчымасці пашырэння партнёрства абмяркоўваліся 9 верасня на сустрэчы першага намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка з прадстаўнікамі вядучых карпарацый Кітая і кіраўніцтвам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

"Разгледжаны пытанні пашырэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у рамках дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама прадстаўленне прэзентацый інавацыйных распрацовак арганізацый НАН, - расказалі ў прэс-службе. - Дзейнасць кітайскіх кампаній - добры прыклад таго, як, выкарыстоўваючы навуку, можна атрымаць добрыя камерцыйныя вынікі. НАН Беларусі гатова супрацоўнічаць з кітайскімі карпарацыямі ў плане камерцыялізацыі навуковых распрацовак па самым шырокім спектры напрамкаў".

Цяпер Акадэмія навук Беларусі выконвае праекты з кітайскімі партнёрамі на агульную суму амаль $4 млн. "Але гэтага недастаткова. Гэтых кантрактаў павінна быць больш. Сумесная работа дасць магчымасць павысіць узровень навуковых распрацовак", - дадалі ў прэс-службе.

У час перагавораў намеснік генеральнага дырэктара карпарацыі China Electronics Technology Group Corporation Ху Аэймін выказаў асаблівую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з арганізацыямі НАН Беларусі па цэлым спектры напрамкаў: энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі, лідары і лідарныя тэхналогіі, вытворчасць новых матэрыялаў. Як было адзначана, Беларусі і Кітаю патрэбны новыя напрамкі і новыя механізмы супрацоўніцтва, у прыватнасці, у галіне камерцыялізацыі навуковых распрацовак і дасягненняў вучоных, у тым ліку на тэрыторыі іншых краін.

Кітайскім партнёрам былі прадстаўлены новыя распрацоўкі вучоных НАН Беларусі ў галіне лазернай фізікі, оптыкі, хіміі, інфармацыйных і біятэхналогій, машынабудавання, радыётэхнікі, прыродакарыстання.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі