У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Сак 2018

Кітайская правінцыя Хунань прапануе Беларусі супрацоўнічаць у сферах IT, медыцыны і транспарту

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская правінцыя Хунань прапануе Беларусі супрацоўнічаць у сферах IT, медыцыны і транспарту. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Беларусі з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Хунань Ван Кэмінем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы парламенцкага ўзаемадзеяння. Ван Кэмінь адзначыў, што ў правінцыі паспяхова развіваюцца электронная прамысловасць, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, вытворчасць чыгуначнага транспарту і будаўнічай тэхнікі, медыцына і фармацэўтыка. "Мы зацікаўлены ў партнёрстве з Беларуссю па гэтых напрамках", - падкрэсліў ён.

Паспяховым прыкладам двухбаковага супрацоўніцтва Ван Кэмінь назваў стварэнне сумеснага прадпрыемства "Zoomlion-МАЗ": у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" будзе пабудаваны завод па вытворчасці спецтэхнікі. Вытворчыя магутнасці плануецца нарасціць да $300 млн у год.

Ван Кэмінь таксама прапанаваў беларускаму боку пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, рэалізаваць сумесныя праекты ў галіне турызму і культуры. "Мы надаём вялікае значэнне развіццю дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю. Вітаем прыход беларускага бізнесу ў нашу правінцыю і зацікаўлены ў пашырэнні дзейнасці нашых кампаній у Беларусі", - сказаў ён.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Рыбак ад імя парламенцкай дэлегацыі падзякаваў за цёплы прыём і выказаў упэўненасць у тым, што тавараабарот паміж Беларуссю і правінцыяй Хунань, які ў 2017 годзе склаў $7,8 млн, можна значна павялічыць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску