Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2021

Кітайская кампанія ўпершыню закупіла рапсавы алей на БУТБ

Кітайская кампанія ўпершыню закупіла рапсавы алей на БУТБ
Фота БУТБ

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская кампанія ўпершыню закупіла рапсавы алей на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб'ём пілотнай здзелкі склаў 200 т, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Раней кітайскія кампаніі набывалі на біржы выключна лесаматэрыялы. Мэта пробнай закупкі - адпрацоўка механізму паставак на кітайскі рынак беларускага рапсавага алею і іншай сельгаспрадукцыі праз біржавую пляцоўку. "Цяпер рапсавы алей - адна з самых запатрабаваных таварных пазіцый у замежных удзельнікаў біржавых таргоў. Толькі за мінулы год сума экспартных здзелак склала больш як $40 млн. Да гэтага часу асноўнымі рынкамі збыту былі краіны Еўропы. Таму для пашырэння геаграфіі экспарту мы прыцягнулі патэнцыяльных пакупнікоў з Кітая, адзін з якіх і правёў здзелку. Чакаецца, што пасля выканання першага кантракта закупкі рапсавага алею праз біржу стануць рэгулярнымі, а іх аб'ёмы істотна павялічацца", - расказаў Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 студзеня на БУТБ акрэдытаваны 4936 замежных кампаній, у тым ліку 31 з Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі