Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2013

Кітайская кампанія Huawei зацікаўлена ў стварэнні ў Беларусі Цэнтра навуковых распрацовак

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская кампанія Huawei зацікаўлена ў стварэнні ў Беларусі Цэнтра навуковых распрацовак. Гэта пытанне, а таксама шэраг іншых тэм, абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніцтва кампаніі Huawei з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Тозікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння дзейнасці кампаніі ў Беларусі, магчымасці доўгатэрміновага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Кампанія выказала зацікаўленасць у шматпрофільнай дзейнасці ў Беларусі, уключаючы стварэнне Цэнтра навуковых распрацовак Huawei, развіццё лагістыкі, сэрвіснае абслугоўванне і мадэрнізацыю тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Кітайская кампанія Huawei заснавана ў 1987 годзе са штаб-кватэрай у свабоднай эканамічнай зоне ў горадзе Шэньчжэнь.Сёння гэта вядучы сусветны пастаўшчык інфакамунікацыйных рашэнняў. Дзякуючы інавацыйным распрацоўкам, арыентаваным на патрэбнасці кліентаў і развітой партнёрскай сеткі, кампанія дасягнула высокіх вынікаў у распрацоўцы тэлекамунікацыйных сетак, тэрміналаў і сістэм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі