Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Mar 2020

Крутой: пытанне ўкаранення дэпазітнай сістэмы абарачэння ўпакоўкі патрабуе дадатковай прапрацоўкі

Крутой: пытанне ўкаранення дэпазітнай сістэмы абарачэння ўпакоўкі патрабуе дадатковай прапрацоўкі
Фота з архiва

9 сакавіка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Пытанне ўкаранення ў Беларусі дэпазітнай сістэмы абарачэння спажывецкай упакоўкі патрабуе дадатковай прапрацоўкі. Аб гэтым паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой па выніках нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе выказаў меркаванне, што яшчэ з часоў Савецкага Саюза ў Беларусі захавалася і дзейнічае сетка зборачных пунктаў другаснай сыравіны. "Калі мы яе пашырым або выдзелім дадатковыя рэсурсы, павялічыўшы кошт другасных матэрыяльных рэсурсаў, то нам, можа, не спатрэбіцца будаваць нешта новае. Гэта значыць неабходна яшчэ дадаткова тэхнічныя і эканамічныя аспекты абмеркаваць", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Прэзідэнту было даложана аб вопыце ўкаранення сістэмы дэпазітна-залогавай тары ў краінах Еўрапейскага саюза, прыводзіліся прыклады Нарвегіі, Германіі, Літвы, дзе гэта мадэль нядрэнна працуе. Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, такая сістэма ў цэлым адобрана кіраўніком дзяржавы. Разам з тым ураду даручана на працягу некалькіх месяцаў падрыхтаваць падрабязную даведку, як дзейнічае цяперашняя сістэма па зборы другаснай сыравіны і чаго не хапае для яе развіцця, чаму колькасць пунктаў збору другаснай сыравіны не павялічваецца. "Магчыма, у дзеючай сістэме ёсць што палепшыць, перш чым укараняць дэпазітна-залогавую мадэль", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Як паведамлялася, урад прапаноўваў у 2022 годзе ўкараніць дэпазітную сістэму абарачэння спажывецкай тары з-пад вады і напіткаў. Аднак Прэзідэнт лічыць, што такая сістэма ўжо дзейнічала яшчэ ў час Савецкага Саюза. "І ўсе эксперты, у тым ліку Адміністрацыя Прэзідэнта, далі станоўчае заключэнне. Дзіўна", - абурыўся кіраўнік дзяржавы. Ён прывёў у прыклад Швейцарыю, дзе вельмі многія тавары вырабляюцца з другаснай сыравіны. "А нам што перашкаджае? Мы што, у кампактнай краіне - гэта ж не Расія - не можам сабраць адходы і перапрацаваць? Бо тое ж шкло атрымаць традыцыйным чынам значна даражэй, а тут гатовае шкло пераплавіў і зноў атрымаў бутэльку, - заўважыў ён. - Не, мы чакаем, як з гэтай нафтай, пакуль смажаны певень, як у народзе кажуць, не дзеўбане ў пэўнае месца. Потым будзем гераічна шукаць альтэрнатыву, дагаворвацца і гэтак далей. Грошы пад нагамі - узяць не можам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі