Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2015

Кірмаш інавацыйных ідэй пройдзе ў Мінску ў лістападзе

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кірмаш інавацыйных ідэй пройдзе ў Мінску ў лістападзе. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі сёння на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кірмаш арганізуе гарвыканкам сумесна з Бізнес-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага і Мінскім гарадскім тэхнапаркам з мэтай садзейнічання ўкараненню навукова-тэхнічных распрацовак у вытворчасць і развіццю рыначных адносін у інавацыйнай сферы. Як адзначыў Андрэй Дамарацкі, ідэі малога бізнесу на кірмашы будуць вітацца.

У Мінску зарэгістравана больш як 45 тыс. суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу і больш як 70 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У студзені-чэрвені 2015 года імі сфарміравана амаль трэць бюджэту горада. Паводле слоў намесніка старшыні гарвыканкама, улады сталіцы аказваюць садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва. Так, суб'ектам прадпрымальніцтва прапанавана для разгляду 155 тыс. кв.м невыкарыстоўваемых плошчаў камунальнай уласнасці, на якіх могуць размясціцца як вытворчасці, так і офісныя памяшканні. Для аказання садзейнічання суб'ектам прадпрымальніцтва ў горадзе функцыянуе сетка суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва. Для размяшчэння пачынаючых прадпрымальнікаў працуюць 8 інкубатараў. Акрамя таго, з пачатку года прадпрымальнікам выдадзены льготныя банкаўскія крэдыты на суму больш як Br28 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі