Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2016

Кіраўнікі РЧ і БЧ высока ацанілі першыя практычныя вынікі работы АТЛК

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскіх чыгунак Алег Белазёраў і начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў на сустрэчы ў Маскве высока ацанілі першыя практычныя вынікі работы Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе РЧ.

"Бакі высока ацанілі першыя практычныя вынікі работы кампаніі ў плане як фінансавых, так і аб'ёмных паказчыкаў, а таксама выказалі ўпэўненасць, што АТЛК возьме на сябе яшчэ больш амбіцыйныя задачы ў 2016-м і наступныя гады", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы адзначалася, што сучасныя лагістычныя кампаніі "без актываў" маюць значную перавагу ў прыняцці аператыўных рашэнняў перад кампаніямі "з актывамі". Таксама за кошт прыцягнення перавозачных рэсурсаў на рынку такія кампаніі з'яўляюцца больш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з традыцыйнымі ігракамі. Гэта ў тым ліку пацвярджаецца вопытам работы лагістычнай кампаніі GEFCO (даччынае таварыства ААТ "РЧ").

Субяседнікі дамовіліся, што пасля прыняцця ўзгодненай пазіцыі праінфармуюць урады краін, якія будуць прымаць канчатковае рашэнне аб развіцці АТЛК.

Алег Белазёраў падкрэсліў, што расійскі і беларускі бакі выканалі ўсе дамоўленасці першага этапу стварэння кампаніі. Другі этап прадугледжваў завяршэнне фарміравання актываў кампаніі і пераход да мэтавай мадэлі парытэтнага карпаратыўнага кіравання.

Ён таксама праінфармаваў беларускіх калег, што ў студзені 2016 года па ініцыятыве Казахскіх чыгунак (з'яўляюцца акцыянерамі АТЛК) адбылося абмеркаванне пытанняў далейшага развіцця кампаніі, у тым ліку і па механізме ўнясення актываў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі