Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Jul 2020

Кожны мадэрнізуемы аб'ект у ААТ "Нафтан" прыносіць эканамічны эфект - Рыбакоў

Кожны мадэрнізуемы аб'ект у ААТ
У час пуску ўстаноўкі вытворчасці элементарнай серы метадам Клауса на наваполацкім прадпрыемстве

30 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кожны мадэрнізуемы аб'ект у ААТ "Нафтан" прыносіць эканамічны эфект і дае вынік. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў на цырымоніі сімвалічнага пуску ўстаноўку вытворчасці элементарнай серы метадам Клауса на наваполацкім прадпрыемстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Рыбакоў падкрэсліў, што ўстаноўка ўваходзіць у лік тэхналагічных аб'ектаў комплексу запаволенага каксавання. "Калі гаварыць пра асобныя аб'екты комплексу, то кожны з іх дае свой эканамічны эфект. Тут яшчэ важны экалагічны фактар і імпартазамяшчэнне. Мы фактычна заменім купляемую сыравіну для вытворчасці ўгнаенняў нафтанаўскім прадуктам", - канстатаваў старшыня канцэрна.

На паляпшэнне экалогіі ў Наваполацку з уводам устаноўкі вытворчасці элементарнай серы метадам Клауса акцэнтаваў увагу старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. "Яе не дарэмна ахрысцілі лёгкімі Наваполацка. Людзі разумеюць значнасць гэтага аб'екта для горада", - падкрэсліў губернатар. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто ўдзельнічаў у ажыццяўленні гэтага праекта.

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" Аляксандра Дзямідава, мадэрнізацыя тэхналагічных аб'ектаў - неад'емная частка праграмы развіцця прадпрыемства, якая дае магчымасць выпускаць канкурэнтаздольны прадукт і адпавядаць сучасным патрабаванням рынку. Важным элементам усяго працэсу з'яўляецца сыравіна. Цяпер "Нафтан" мэтанакіравана і планамерна развівае яе альтэрнатыўныя пастаўкі.

"У першай дэкадзе жніўня чакаем чарговы танкер з амерыканскай нафтай. У бягучым годзе гэта будзе ўжо дзявяты танкер. У сярэднім гэта каля 900 тыс. т за сем месяцаў. Далей праграма паставак альтэрнатыўнай нафты будзе развівацца", - дадаў Аляксандр Дзямідаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі