Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Снж 2022

Колькасць рэзідэнтаў "Вялікага каменя" дасягнула 100

Колькасць рэзідэнтаў
Фота прэс-службы індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць рэзідэнтаў індустрыяльнага парка "Вялікі камень" дасягнула 100, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

У "Вялікім камені" 28 і 29 снежня зарэгістраваны новыя рэзідэнты.

Інвестыцыйны праект кампаніі з капіталам з КНР ТАА "Юнчэнбел" звязаны з электроннай камерцыяй і аказаннем міжнародных лагістычных паслуг. Яе заснавальнікам з'яўляецца буйная кітайская кампанія "СУМЕК Інтэрнэйшнл Тэхноладжы Трэйдынг". Новы рэзідэнт створыць платформу электроннага гандлю, якая дае магчымасць ажыццяўляць імпарт і экспарт механічнага і электрычнага абсталявання.

Таксама былі падпісаны пагадненні аб намерах уваходжання ў парк у якасці рэзідэнтаў ТАА "Інфармацыйныя тэхналогіі Фор'ю" і ТАА "Інфармацыйныя тэхналогіі Тонтунь" (КНР).

Беларуская кампанія ТАА "Х'юман Крафт" будзе вырабляць медыцынскую прадукцыю. Гэта індывідуальныя пратэзы касцявой тканкі на аснове тэхналогій 3D-друку. Яны будуць прымяняцца ў хірургіі, траўматалогіі, стаматалогіі і пры лячэнні анкалагічных захворванняў.

Агульная колькасць рэзідэнтаў парка складае 100 кампаній. Па выніках 2022 года ў "Вялікім камені" зарэгістраваны 19 рэзідэнтаў, што адпавядае планаваму паказчыку на гэты перыяд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі