Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Apr 2017

Колькасць рэзідэнтаў у індустрыяльным парку "Вялікі камень" да канца года плануецца павялічыць да 20

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца павялічыць колькасць рэзідэнтаў да 20, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

"Учора адбыліся сустрэчы міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага і намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалая Снапкова з дзелавымі коламі КНР - прадстаўнікамі акцыянераў сумеснай кіруючай кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" кітайскімі карпарацыямі "Чайна Мерчантс Груп" і САМСЕ (холдынг "Сінамач"). Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі работы па стварэнні індустрыяльнага парка за 2016 год, пытанні будаўніцтва, прыцягнення рэзідэнтаў, планы на 2017 год. Прадстаўнікі кітайскіх карпарацый пацвердзілі сваю гатоўнасць да ўдзелу ў развіцці парка і далейшага інвесціравання на яго тэрыторыі. У ходзе абмеркавання бакі выказалі намеры прадаўжаць работу па прыцягненні інвестараў у парк, у якасці арыенціра вызначыўшы планку 20 рэзідэнтаў па выніках 2017 года", - расказалі ў Мінэканомікі.

Таксама 9 красавіка адбылася сустрэча намесніка міністра эканомікі Паўла Уцюпіна з Інвестыцыйнай асацыяцыяй кітайскіх кампаній цэнтральнага падпарадкавання Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю КНР, прысвечаная перспектывам рэалізацыі сумесных праектаў паміж прадпрыемствамі асацыяцыі і беларускімі партнёрамі. "У склад асацыяцыі ўваходзяць 60 буйных дзяржкарпарацый, падпарадкаваных Камітэту па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю пры Дзяржсавеце КНР, з якіх больш за 20 уваходзяць у 500 буйнейшых сусветных кампаній згодна з рэйтынгам Fortune Global 500", - растлумачылі ў прэс-службе.

Бакі дамовіліся аб візіце ў Беларусь кіраўніцтва асацыяцыі і прадстаўнікоў кампаній, якія ўваходзяць у яе, для прадметнага азнаямлення з магчымасцямі ўваходжання кітайскіх кампаній у акцыянерны капітал беларускіх прадпрыемстваў.

У прэс-службе паведамілі, што сёння ў Пекіне адбылося дзявятае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" пад старшынствам міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага і намесніка міністра камерцыі КНР Юя Цзяньхуа. Удзельнікі пасяджэння падрабязна абмеркавалі ключавыя пытанні развіцця парка - ад ходу будаўнічых работ інфраструктуры парка і аб'ектаў рэзідэнтаў да фінансавання і паляпшэння прававога рэжыму.

"У 2017 годзе мы ўступілі ў новы этап праекта - эксплуатацыю і развіццё, з чым я і хачу павіншаваць кожнага з прысутных і падзякаваць за ваш уклад у сумесны поспех. І гэта павінна быць стымулам для далейшай, яшчэ больш эфектыўнай і актыўнай работы па праекце", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі, адкрываючы пасяджэнне. Міністр асабліва падкрэсліў неабходнасць забеспячэння прывабнага інвестыцыйнага асяроддзя ў парку, а таксама яго асаблівую стратэгічную значнасць у адносінах Беларусі і Кітая як цэнтра размяшчэння высокатэхналагічных галін, якія фарміруюць эканоміку будучага.

Рабочая група разгледзела і ў цэлым адобрыла план-графік работ па рэалізацыі праекта на 2017 год і даручыла забяспечыць яго зацвярджэнне ў сціслыя тэрміны. Гэты план уключае мерапрыемствы па ўдасканаленні механізма кіравання паркам, праектаванні і будаўніцтве інфраструктуры парка, прыцягненні рэзідэнтаў і інвестараў, у тым ліку шляхам папулярызацыі індустрыяльнага парка як міжнароднага праекта, аказанні фінансавай, тэхнічнай падтрымкі для развіцця "Вялікага каменя" і каардынацыі дзейнасці яго першых рэзідэнтаў, стымуляванні ў парку навукова-даследчай дзейнасці.

"На пасяджэнні была прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы і тэрмінах прыняцця праекта ўказа "Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Да гэтага пытання кітайскі бок паставіўся з вялікай увагай, станоўча ацэньваючы дакумент як дзейсны інструмент надання дадатковага інтарэсу для інвестараў. Акрамя таго, былі заслуханы даклады асобных кампаній-партнёраў, якія плануюць рэалізоўваць праекты ў індустрыяльным парку", - расказалі ў Мінэканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі