Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2021

Колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіла 2,5 тыс.

Колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіла 2,5 тыс.
Фота з архiва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная колькасць зарэгістраваных электрамабіляў у Беларусі перавысіла 2,5 тыс., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Беларуснафты".

Спецыялісты нацыянальнага аператара сеткі электразарадных станцый Malanka адзначаюць, што кожны месяц у мабільным дадатку  рэгіструюцца да 200 новых карыстальнікаў. Штодзённа на станцыях ажыццяўляецца ў сярэднім 250 зарадных сесій, а за два апошнія месяцы іх агульная колькасць перавысіла 15 тыс.

"Асаблівай папулярнасцю ў беларусаў сталі карыстацца бюджэтныя кітайскія электрамабілі. Аднак іх уладальнікі сутыкаюцца з нечаканымі цяжкасцямі. Кітайскія электракары маюць сваю спецыфіку і ў некаторых аспектах значна адрозніваюцца і ад амерыканскіх, і ад еўрапейскіх аўтамабіляў. Перш за ўсё яны маюць уласны зарадны стандарт GB/T, зараднай інфраструктуры для якога ў Беларусі няма", - расказалі ў прэс-службе.

У такой сітуацыі на дапамогу аўтаўладальнікам прыходзяць перахаднікі. Аднак з-за таго, што многія вадзіцелі карыстаюцца несертыфікаванымі перахаднікамі, пры зарадцы могуць узнікаць праблемы: замыканне пры падключэнні да станцый праз перахаднік можа прывесці да блакіроўкі або нават узгарання электрамабіля. Выкарыстанне такіх перахаднікоў прыводзіць да таго, што аўтаўладальнік не можа зарадзіцца : з 10 спроб больш за палавіну аказваюцца няўдачнымі. Для таго, каб пазбегнуць праблем, спецыялісты рэкамендуюць пераабсталяваць раздым на еўрапейскі тып на станцыях тэхабслугоўвання.

Пры набыцці электрамабіля трэба пераканацца ў тым, што яго зарадны раздым падыходзіць пад станцыі з канектарамі еўрапейскага рэгіёна. У выпадку выкарыстання перахаднікоў рэкамендуецца праверыць наяўнасць сертыфіката ад вытворца, які пацвярджае яго працаздольнасць і бяспеку. Калі вадзіцель усё ж вырашыць пераабсталяваць канектар або пры набыцці перахадніка, Malanka рэкамендуе прыехаць на ЭЗС для тэсціравання і правільнай настройкі пераабасталяванага канектара спецыялістамі дыспетчарскага цэнтра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі