Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Mar 2015

КНДР зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі і прадукцыі легпрама

11 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР) зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі і прадукцыі лёгкай прамысловасці. Такія магчымыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва былі агучаны сёння ў Мінску ў ходзе сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з міністрам замежных спраў КНДР Лі Су Ёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наколькі мне вядома, вы вызначылі наступныя прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва: пастаўкі ў КНДР сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі і арганізацыя зборачных вытворчасцей гэтай тэхнікі, пастаўкі прадукцыі лёгкай прамысловасці, актывізацыя работы міжурадавай камісіі, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі", - сказаў у пачатку сустрэчы кіраўнік беларускага ўрада.

Міністэрства замежных спраў Беларусі, паводле яго слоў, скаардынуе работу для прапрацоўкі названых праектаў.

У прыватнасці, у ходзе гэтага візіту прадстаўнікі КНДР ужо наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, дзе змаглі асабіста ацаніць іх патэнцыял. Андрэй Кабякоў выказаў надзею на тое, што сустрэчы з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў прайшлі ў канструктыўным ключы і надалі пэўны імпульс развіццю беларуска-карэйскага ўзаемадзеяння.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што карэйскаму боку ў сувязі з гэтым неабходна вызначыць канкрэтных партнёраў, гатовых да пастаяннага ўзаемадзеяння з беларускімі прадпрыемствамі.

"Што датычыцца аднаўлення работы міжурадавай камісіі, то мы абновім склад беларускай часткі і са свайго боку сфарміруем прапановы па магчымых напрамках супрацоўніцтва", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў эфектыўнай і ўзаемавыгаднай рабоце гэтай структуры.

У цэлым Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні канструктыўных адносін з усімі партнёрамі. Традыцыйна адным з нашых прыярытэтаў з'яўляецца развіццё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што ў гэтай сферы беларуска-карэйскія ўзаемаадносіны маюць вялікі незадзейнічаны патэнцыял", - сказаў ён, дадаўшы, што Беларусь гатова да шырокамаштабнага ўзаемадзеяння з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі