Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Стд 2026

Казахстанская дэлегацыя вывучыла вопыт стварэння малочнатаварных комплексаў у Беларусі

Казахстанская дэлегацыя вывучыла вопыт стварэння малочнатаварных комплексаў у Беларусі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь наведала казахстанская дэлегацыя, у склад якой увайшлі кіраўнікі і спецыялісты шэрага сельгаспрадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Астане.

У складзе дэлегацыі былі таксама кіраўнікі Рэспубліканскай палаты малочных і камбінаваных парод буйной рагатай жывёлы Казахстана і Заходне-Казахстанскага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта імя Жангір хана.

У час паездкі дэлегацыя вывучыла вопыт стварэння малочнатаварных комплексаў, а таксама беларускі вопыт развіцця жывёлагадоўлі і раслінаводства з мэтай іх далейшага ўкаранення на казахстанскіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах.

Дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю такіх беларускіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, як ААТ "Гомельагракамплект", ЗАТ "БНБК", ТАА "Тэхнікон", СТАА "Элезер", ТАА "Майстаррэсурс", Навукова-даследчае прадпрыемства "Алнікор", а таксама наведала чатыры малочнатаварныя комплексы.

Гэты візіт адбыўся ў рамках праводзімай пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан работы па пашырэнні беларускіх тэхналогій у аграпрамысловай сферы на казахстанскі рынак, а арганізатарам выступіла кампанія "ЗубрАгра", якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком беларускіх кампаній у Казахстане.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі