У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2014

Казахстан зацікаўлены ў стварэнні ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў

16 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Казахстан зацікаўлены ў стварэнні на тэрыторыі Беларусі сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці Казахстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем прыцягнуць у Беларусь казахстанскія прадпрыемствы. Пакуль нашы бізнесмены вывучаюць, думаюць. Але лічу, што ва ўмовах ЕАЭС у сярэднетэрміновай перспектыве сумесныя прадпрыемствы з'явяцца ў Беларусі", - адзначыў Ергалі Булегенаў.

Паводле яго слоў, стварэнне СП у Беларусі неабходна для выраўноўвання дысбалансу. Цяпер больш як 90 працэнтаў сумесных прадпрыемстваў працуюць на тэрыторыі Казахстана. Ергалі Булегенаў таксама канстатаваў, што ёсць зацікаўленасць у выпуску прадукцыі не толькі для казахстанскага рынку, але і для продажу ў трэція краіны.

У цэлым беларуска-казахстанскія гандлёва-эканамічныя адносіны развіваюцца па ўзыходнай. "Сёння мы на піку, нашы краіны дасягнулі стратэгічнага партнёрства. Даверныя адносіны кіраўнікоў дзяржаў і іх поўнае ўзаемаразуменне даюць магчымасць усім структурам нарошчваць сумесную работу. Улічваючы, што з 1 студзеня 2015 года мы фактычна пачнём працаваць ва ўмовах ЕАЭС, адкрываюцца новыя магчымасці, у тым ліку для развіцця двухбаковых адносін", - падкрэсліў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску