Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2014

Казахстан запрашае беларускія прадпрыемствы да будаўніцтва аб'ектаў выстаўкі "ЭКСПА-2017"

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Казахстан запрашае беларускія прадпрыемствы актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў да маючай адбыцца ў Астане Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2017". Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся на актыўны ўдзел беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у будаўніцтве грандыёзных аб'ектаў гэтага сусветнага форуму ў казахстанскай сталіцы", - сказаў дыпламат.

Ён таксама падкрэсліў, што ва ўнутранай палітыцы перад Казахстанам стаяць важныя задачы, у першую чаргу па рэалізацыі планаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны да 2050 года і ўваходжання Казахстана ў лік 30 найбольш развітых краін свету.

Ергалі Булегенаў таксама выказаў меркаванне, што ў бліжэйшыя гады знешняя палітыка Казахстана не зменіць рэзка свайго курсу. Казахстан зацікаўлены ў падтрыманні партнёрскіх адносін не толькі са сваімі непасрэднымі суседзямі па рэгіёне, але і з большасцю краін Захаду і Усходу, Еўропы і Азіі ў духу сваёй дактрыны шматузроўневай дыпламатыі. Казахстан зацікаўлены ў захаванні раўнапраўных у палітычным плане і ўзаемавыгадных у эканамічным сектары адносін са сваімі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю.

"На міжнароднай арэне Казахстан будзе забяспечваць сваю бяспеку і адстойваць суверэнітэт, прадаўжаючы актыўна супрацоўнічаць на двухбаковай аснове і ў рамках шматбаковых інтэграцыйных аб'яднанняў са сваімі саюзнікамі і сябрамі, да ліку якіх, безумоўна, у першую чаргу адносіцца Беларусь, сведчаннем чаго з'яўляюцца пастаянныя кантакты кіраўнікоў нашых дзяржаў", - адзначыў Ергалі Булегенаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі