У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2016

Катар будзе інвесціраваць ва ўзаемавыгадныя праекты ў Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Катар будзе інвесціраваць ва ўзаемавыгадныя праекты ў Беларусі. Такая дамоўленасць дасягнута ў час трэцяга пасяджэння сумеснага міжурадавага беларуска-катарскага камітэта ў горадзе Доха, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Вынікам пасяджэння, сустаршынёй якога выступіў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, сталі канкрэтныя дамоўленасці па нарошчванні і дыверсіфікацыі беларускага экспарту, прыцягненні катарскіх інвестыцый для рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у Беларусі, праінфармавалі ў прэс-службе. Бакі дамовіліся таксама пашыраць міжбанкаўскае супрацоўніцтва, развіваць узаемадзеянне ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, грамадзянскай авіяцыі, павялічваць колькасць турыстычных абменаў, двухбаковых кантактаў у галінах спорту, адукацыі і навукі.

Уладзімір Калтовіч сустрэўся з прэм'ер-міністрам - міністрам унутраных спраў Катара шэйхам Абдалой бен Насерам бен Халіфай аль-Тані і міністрам эканомікі і гандлю шэйхам Ахмедам бен Джасімам бен Мухамадам аль-Тані (кіраўніком катарскай часткі сумеснага камітэта) і абмеркаваў з імі найбольш важныя і перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Пад эгідай гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Катара прайшло другое пасяджэнне сумеснага беларуска-катарскага дзелавога савета, беларускую частку якога ўзначаліў намеснік старшыні БелГПП Уладзімір Улаховіч. Праведзены бізнес-форум прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін і прэзентацыя інвестыцыйных і турыстычных магчымасцей Беларусі, адбыліся выніковыя прамыя перагаворы кіраўніцтва беларускіх і катарскіх кампаній, зацікаўленых у наладжванні і пашырэнні супрацоўніцтва.

Гэтыя і іншыя мерапрыемствы былі арганізаваны ў час візіту ў Катар міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча на чале дэлегацыі з больш як 20 прадстаўнікоў беларускіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзелавых колаў. Па выніках падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, у тым ліку мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам культуры і спорту Катара і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БРУПЭІС "Белэксімгарант" і Катарскім банкам развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску