Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2015

Карпенка: Мінск мае намер нарошчваць аб'ёмы тавараабароту і выраўноўваць сальда знешняга гандлю з краінамі Лацінскай Амерыкі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск мае намер нарошчваць аб'ёмы тавараабароту і выраўноваць сальда знешняга гандлю з краінамі Лацінскай Амерыкі. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка на міжнароднай навукова-практычнай каферэнцыі "Супрацоўніцтва і інтэграцыя ў шматпалярным свеце: вопыт Беларусі і дзяржаў Лацінскай Амерыкі" ў Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2014 годзе тавараабарот Беларусі з лацінаамерыканскімі краінамі склаў $1 млрд 250 млн і павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 18,7 працэнта. Доля горада Мінска ў гэтым тавараабароце склала ўсяго толькі крыху больш за $273 млн. З іх на экспарт тавараў прыпадала $82,5 млн, на імпарт - $190,9 млн. Мінску ёсць над чым папрацаваць у плане нарошчвання аб'ёмаў тавараабароту і выраўновання сальда знешняга гандлю", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама, для вырашэння гэтага пытання ёсць усе перадумовы, аб чым сведчыць ужо створаная інфраструктура, якая можа выкарыстоўвацца для экспансіі беларускіх тавараў і паслуг на ўвесь лацінаамерыканскі кантынент. Ён таксама адзначыў, што вопыт Беларусі, безумоўна, цікавы краінам Лацінскай Амерыкі, паколькі ў беларускай сацыяльна-арыентаванай мадэлі развіцця спалучаюцца рычагі дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і рыначныя механізмы. "У сваю чаргу Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні эканамічных адносін з лацінаамерыканскімі дзяржавамі, а таксама найбуйнейшымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі гэтага рэгіёна. Для нашай краіны Лацінская Амерыка важна як адна з пляцовак уваходжання ў сусветныя гандлёва-гаспадарчыя сувязі. Рынак многіх лацінаамерыканскіх краін патэнцыяльна прывабны для экспартаарыентаванай эканомікі Беларусі", - дадаў Ігар Карпенка.

На яго думку, Беларусь можа стаць для Лацінскай Амерыкі каштоўнай крыніцай тэхналогій, паслуг і сацыяльных стандартаў. Акрамя таго, прасоўванне беларускай прадукцыі на гэтыя рынкі дапаможа дыверсіфікаваць экспартныя патокі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі