Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2021

Каранкевіч: пры неабходнасці Беларусь гатова забяспечыць экспарт электраэнергіі з БелАЭС

Каранкевіч: пры неабходнасці Беларусь гатова забяспечыць экспарт электраэнергіі з БелАЭС

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС разлічана перш за ўсё на задавальненне ўнутраных патрэб у электраэнергіі, аднак пры неабходнасці Беларусь гатова забяспечыць пастаўкі са станцыі на экспарт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС праходзіць комплекснае апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Гэта завяршальны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі блока. "Мы бачым, што электрычная энергія запатрабавана. Ёсць шэраг праграм і напрамкаў па павелічэнні электраспажывання, і Беларуская АЭС унясе значны ўклад і ў задавальненне ўзрастаючых патрэб рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва, і ў замяшчэнне выкарыстання вуглевадароднага паліва", - сказаў Віктар Каранкевіч.

"Наша энергасістэма самадастатковая, гэта значыць мы поўнасцю забяспечваем патрэбы ў электраэнергіі за кошт уласных генерыруючых крыніц, але ёсць і магчымасць пастаўляць на экспарт. З улікам уводу БелАЭС мы будзем мець узрастаючы патэнцыял у тым ліку для мэт экспарту. У першую чаргу мы нацэлены на задавальненне ўнутраных патрэб, але калі спатрэбяцца пастаўкі ў краіны Балтыі і Украіну, мы гатовы іх забяспечыць. Для гэтага ёсць усе тэхнічныя магчымасці", - падкрэсліў міністр.

Аб'ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі ў 2020 годзе склаў 38 млрд кВт.гадз. Да 2025 года прагназуецца рост да 44 млрд кВт.гадз. Плануецца, што БелАЭС будзе забяспечваць каля 40 працэнтаў патрэб краіны ў электраэнергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі