Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2026

Каранкевіч: Беларусь і Татарстан могуць выйсці на тавараабарот $1,5-2 млрд у год

Каранкевіч: Беларусь і Татарстан могуць выйсці на тавараабарот $1,5-2 млрд у год
Фота прэс-службы ўрада Беларусі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан могуць выйсці на тавараабарот $1,5-2 млрд у год. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч на 12-м пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

"Хацеў бы адзначыць зацікаўленасць і дынаміку ў развіцці праектаў па розных напрамках дзейнасці паміж Беларуссю і Татарстанам. Упэўнены, нам пад сілу выйсці на тавараабарот $1,5-2 млрд у год. Менавіта такія задачы ставіліся ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава ў 2023 годзе", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, праводзіцца актыўная работа па развіцці супрацоўніцтва, падтрымліваецца высокая частата і ўзровень двухбаковых кантактаў. Так, у маі 2025 года беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным наведала з візітам Татарстан. Падпісаны і рэалізуецца пратакол дамоўленасцей па выніках сустрэчы. Гэтым дакументам ахоплены асноўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як прамысловасць, нафтахімія, сельская гаспадарка, транспарт, ахова здароўя, адукацыя.

У верасні 2025 года дэлегацыя Татарстана наведала Мінск і прыняла ўдзел у мерапрыемствах выстаўкі "ІНАПРАМ. Беларусь". "Рады быў магчымасці сустрэцца і абмеркаваць на палях гэтага форуму пытанні нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Вельмі важна, каб дасягнутыя дамоўленасці пераходзілі ў практычную плоскасць рэалізацыі", - сказаў на заканчэнне Віктар Каранкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі