Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Nov 2018

Кантракты па экспарце беларускіх тавараў на $539 млн заключаны ў час V Форуму рэгіёнаў

Кантракты па экспарце беларускіх тавараў на $539 млн заключаны ў час V Форуму рэгіёнаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камерцыйныя кантракты па экспарце беларускіх тавараў на $539 млн заключаны ў час V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым 31 кастрычніка на пасяджэнні сесіі заявіў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычніка, заключаны камерцыйныя кантракты на экспарт беларускіх тавараў на суму $539 млн. Хачу падкрэсліць, не экспартна-імпартныя кантракты, а менавіта беларускага экспарту. Таксама падпісана 79 пагадненняў аб супрацоўніцтве рэгіёнаў Беларусі і Расіі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, на Форуме рэгіёнаў расійскія партнёры актыўна выступалі за роўныя з Беларуссю магчымасці вядзення бізнесу. "У рамках форуму адбыліся пасяджэнні секцый Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, шэраг іншых важных мерапрыемстваў. Усе рэгіёны Беларусі прадстаўлялі свае дасягненні на рэгіянальных пляцоўках. Ключавой падзеяй форуму, безумоўна, стала пленарнае пасяджэнне з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў ацанілі ролю форуму даволі высока, як пляцоўкі для абмеркавання і вырашэння шырокага кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі