Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Oct 2019

Кантракты на $75 млн заключаны на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме

Кантракты на $75 млн заключаны на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме

24 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кантракты на $75 млн заключаны на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме ў Нур-Султане. Аб гэтым сёння расказаў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы эканомікі дапаўняюць адна адну. Казахстан мае свае дзяржаўныя праграмы: "Лічбавы Казахстан", па развіцці прамысловасці. Мы захавалі свой вялікі прамысловы патэнцыял. Але размова не можа ісці выключна пра гандаль. Мы павінны ствараць сумесныя вытворчасці, развіваць лакалізацыю, рыхтаваць кадры. І самае галоўнае - з Казахстанам мы можам працаваць і на рынкі іншых краін", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Усяго ў час бізнес-форуму было падпісана 14 дакументаў, большая іх частка - у сферы машынабудавання. У прыватнасці, БелАЗ падпісаў пагадненне аб сумеснай вытворчасці прадукцыі з прадпрыемствам "АстанаБелазСэрвіс К", "Гомсельмаш" і "Аграмашхолдынг KZ" заключылі пагадненне аб рэалізацыі прадукцыі, холдынг "Бобруйскаграмаш" дамовіўся аб пастаўках з кампаніямі "АграБізнесКазахстан" і "Аксуат". Мінскі трактарны завод падпісаў чатыры пагадненні аб сумеснай вытворчасці прадукцыі - з таварыствамі "Казахстанская Агра Інавацыйная карпарацыя", "Гандлёвы дом Беларускі трактар", "СемАЗ" і "Кампазіт Груп Казахстан". Аналагічны дакумент заключыў Мінскі аўтамабільны завод з HyundaiTransAuto.

Акрамя таго, на бізнес-форуме былі падпісаны пагадненні ў фармацэўтычнай і харчовай галінах. Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў заключыў кантракт на пастаўку прадукцыі з кампаніяй "ЭМІТІ Інтэрнэшнл". Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат будзе пастаўляць прадукцыю таварыству RPV-Trade.

Паводле слоў Уладзіміра Улаховіча, колькасць падпісаных дакументаў можа павялічыцца: у Нур-Султане гэтымі днямі таксама пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі