Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2020

Кантэйнерны поезд з беларускімі піламатэрыяламі адправіцца ў Кітай 24 ліпеня

Кантэйнерны поезд з беларускімі піламатэрыяламі адправіцца ў Кітай 24 ліпеня
Фота РУП "Белмытнясэрвіс"

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2 тыс. куб.м беларускіх піламатэрыялаў адправяць 24 ліпеня кантэйнерным поездам у Кітай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белмытнясэрвіс".

"Поезд пераадолее больш за 7 тыс. км за 14 дзён. "Чыгуначны транспарт - адзін з самых эканамічных, надзейных і дакладных спосабаў дастаўкі грузаў, універсальны пры перавозцы вялікіх аб'ёмаў тавару на значныя адлегласці. Гэтым і тлумачацца яго высокія рыначныя паказчыкі. Асноўная перавага кантэйнерных чыгуначных перавозак - адсутнасць дадатковых перагрузак", - сказалі ў "Белмытнясэрвісе".

Прадпрыемства з 2016 года актыўна развівае праекты па ініцыятыве "Пояс і шлях" па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных паяздоў, з'яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам/грузаадпраўшчыкам, суаператарам і экспедытарам. За першае паўгоддзе "Белмытнясэрвіс" адправіў у КНР транзітам праз Расію, Казахстан, Манголію дзевяць кантэйнерных паяздоў (каля 500 кантэйнераў). Агульны аб'ём пастаўленай прадукцыі - 12 тыс. т. Час у дарозе да пункта назначэння складае 14-16 дзён. Месцы дастаўкі грузаў у Кітаі - Тайюань, Чанша, Чысуму. У перспектыве плануецца павялічыць частату адправак кантэйнерных паяздоў да чатырох разоў у месяц.

Як адзначылі на прадпрыемстве, мытныя органы і арганізацыі пастаянна працуюць над спрашчэннем працэдур у галіне міжнародных перавозак па напрамку Кітай - Беларусь - Кітай з улікам стратэгічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. "Пры адпраўленні паяздоў "Белмытнясэрвіс" аказвае поўны комплекс лагістычных паслуг, уключаючы кансалідацыю тавару з любога кутка Беларусі на ўласных тэрміналах, прыняцце заявак на перавозку, захоўванне і фітасанітарны кантроль, прадастаўленне рухомага саставу, мытнае афармленне неабходных транспартных і іншых дакументаў, апламбоўванне, транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне на ўсім шляху, мытнае дэклараванне і інш. Усё гэта ажыццяўляецца за адзін дзень", - адзначылі на прадпрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі