Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2022

Камунальная тэхніка і беларускі квартал. Што абмяркоўваў Галоўчанка з губернатарам Астраханскай вобласці

Камунальная тэхніка і беларускі квартал. Што абмяркоўваў Галоўчанка з губернатарам Астраханскай вобласці

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў журналістам аб выніках рабочай сустрэчы ў Астрахані з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмеркавалі пытанні, якія трэба крыху, што называецца, падштурхнуць. Па сельскагаспадарчай тэхніцы, напрыклад, у нас усё складваецца цудоўна, і заўтра мы будзем адкрываць аб'ект (гандлёва-сэрвісны цэнтр МТЗ. - Заўвага БЕЛТА). Але, як аказалася, ёсць патэнцыял і для работы па камунальнай тэхніцы. Будзем вельмі прадметна гэта пытанне адпрацоўваць", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Акрамя таго, сёння нарадзілася ідэя забудовы добра нам вядомага беларускага квартала, які мы ўзводзім у расійскіх рэгіёнах. Але гэту тэму трэба яшчэ абмеркаваць: якія будуць умовы, ці будзе гэта камерцыйна прывабна для нас. Вялікі дзякуй за прапанову, мы вельмі ў ёй зацікаўлены", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"На заканчэнне сустрэчы я даручыў членам дэлегацыі ўсе пытанні да ўбыцця з Астрахані прынцыпова вырашыць", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец у гутарцы з журналістамі расказаў больш падрабязна аб планах па будаўніцтве беларускага квартала. "Квартал жылой забудовы ўключае 32 жылыя дамы, два дзіцячыя сады, школу і ўсю інжынерную інфраструктуру. Пакуль гэта ў стадыі дарожнай карты. Мы будзем абгаворваць умовы. Рэалізацыя такога буйнога праекта з нуля - ад горадабудаўнічай дакументацыі да будаўніцтва аб'ектаў - вялікі прарыў у нашых адносінах", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, плануецца абмеркаваць дэталі ў самыя кароткія тэрміны. "Плануем да канца года распрацаваць горадабудаўнічую дакументацыю, а ў наступным годзе пачаць ужо распрацоўку будаўнічага праекта. Мы хочам, каб былі максімальна выкарыстаны нашы праекты, нашы намаганні і нашы матэрыялы", - звярнуў увагу першы намеснік міністра.

Ён таксама адзначыў, што з пачатку года Беларусь нарасціла пастаўкі будматэрыялаў у рэгіён у 2,5 раза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі