У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2015

Кампанія Panet Cz будзе прадстаўляць Беларускую ўніверсальную таварную біржу ў Чэхіі

24 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Кампанія Panet Cz будзе прадстаўляць ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ў Чэхіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Сертыфікат афіцыйнага прадстаўніка Беларускай універсальнай таварнай біржы ў Чэхіі ўручаны дырэктару кампаніі Panet Cz Міраславу Паўлічэку. Па выніках візіту дэлегацыі чэшскіх дзелавых колаў падпісаны дагавор аб аказанні гэтай кампаніяй паслуг па прыцягненні на біржавыя таргі БУТБ кампаній - нерэзідэнтаў Беларусі", - адзначыў Раман Яніў.

У час візіту Міраслаў Паўлічэк і дырэктар кампаніі New Face of New Europe s.r.o. Яна Адамкава азнаёміліся з аспектамі дзейнасці біржы, прайшлі навучанне рабоце ў электроннай сістэме таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі (ПСТ) і правялі дзелавыя сустрэчы з двума найбуйнейшымі біржавымі брокерамі - дзяржпрадпрыемствамі "Беллесэкспарт" і "Беларуская лясная кампанія".

На перагаворах з адміністрацыяй біржы абмяркоўваліся перспектывы ўдзелу чэшскіх суб'ектаў гаспадарання ў біржавых таргах, пастаўкі чэшскай прамысловай прадукцыі на рынак ЕАЭС з выкарыстаннем патэнцыялу электроннай гандлёвай пляцоўкі прамысловымі і спажывецкімі таварамі і магчымасці размяшчэння заявак партнёраў Panet Cz з КНР у гандлёвай сістэме БУТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску