Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2018

Кампанія па прасоўванні беларускіх прадуктаў харчавання на кітайскім рынку створана ў Шанхаі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская харчовая і сельскагаспадарчая кампанія (Belarus Food and Agriculture (Shanghai) Co.,Ltd.) створана 21 красавіка ў свабоднай эканамічнай зоне Шанхая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

"Кампанія будзе займацца прасоўваннем беларускіх тавараў на кітайскім рынку. Асаблівы ўпор будзе зроблены на электронны гандаль, які папулярны ў Кітаі", - расказаў Аляксей Багданаў.

Новая кампанія - сумесны праект беларускага ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і кітайскай DRex Food Group. Дамоўленасці аб яе стварэнні былі дасягнуты ў час візіту міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца ў снежні 2017 года ў Кітай.

Экспарт прадпрыемстваў Мінсельгасхарча ў Кітай у студзені-лютым 2018 года вырас на 79 працэнтаў да $1,55 млн. Як растлумачыў Аляксей Багданаў, асноўныя экспартныя пазіцыі - ялавічына, малочная прадукцыя, ільновалакно. У першай палавіне 2018 года плануецца сертыфікацыя і адкрыццё беларускіх прадпрыемстваў для паставак мяса птушкі ў Кітай і адпраўка ў гэту краіну першай партыі адпаведнай прадукцыі.

За 2017 год прадпрыемствы Мінсельгасхарча экспартавалі ў Кітай тавараў на суму $9,9 млн (тэмп росту - 110 працэнтаў да 2016 года). Пры гэтым памянялася структура экспартнай карзіны - калі ў 2016 годзе доля малочнай прадукцыі складала 5 працэнтаў, то ў 2017-м яна вырасла да 64 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі