Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2013

Кампаніі Беларусі і Бангладэш прапрацоўваюць каля 10 праектаў на агульную суму больш як $100 млн.

9 ліпеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Кампаніі Беларусі і Бангладэш прапрацоўваюць каля 10 праектаў на агульную суму больш як $100 млн. Аб гэтым сёння ў ходзе беларуска-бангладэшскага бізнес-форуму паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бізнесу нашых краін сёння ў прапрацоўцы каля 10 праектаў на агульную суму больш як $100 млн., у тым ліку якія датычацца машынабудавання, харчовай прамысловасці", - удакладніў прэм'ер-міністр.

"Да стварэння сумеснага бізнесу мы падыходзім комплексна, гатовы перадаць тэхналогіі, прадаставіць пэўныя аб'ёмы інвестыцый і забяспечыць падрыхтоўку персаналу", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён упэўнены, што стварэнне сумесных прадпрыемстваў у сферы машынабудавання перспектыўнае. "Нашы канструктары ўжо распрацавалі мадэльны рад тэхнікі, адаптаванай да работы ва ўмовах Бангладэш, - гэта трактары і іншае сельскагаспадарчае абсталяванне", - паведаміў кіраўнік урада. Паводле яго слоў, гэтыя праекты могуць стартаваць ужо ў бягучым годзе.

Міхаіл Мясніковіч заўважыў, што сёння для Бангладэш беларусі бок прадаставіць новую форму супрацоўніцтва - валютны крэдыт на выгадных умовах для закупкі і асваення сумеснай вытворчасці дарожнай камунальнай тэхнікі. "Прапанова сфарміравана, бізнес-колам трэба разгледзець гэта пытанне больш шырока. Калі будуць цікавыя праекты, мы гатовы крэдытаванне павялічыць у адпаведнасці з запытамі бакоў", - сказаў прэм'ер-міністр. Закранаючы наяўнасць праблем, якія ўплываюць на равіццё ўзаемадзеяння Беларусі і Бангладэш, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што вядзенне сумеснага бізнесу цяпер ускладнена высокімі мытнымі пошлінамі.

Паводле даных БелГПП, у студзені-красавіку 2013 года тавараабарот з Бангладэш склаў $43,4 млн., уключаючы беларускі экспарт у аб'ёме $37,5 млн. У Бангладэш пастаўляліся тавары васьмі найменняў. Аснову экспарту склалі калійныя ўгнаенні (99,7 працэнта агульнага аб'ёму экспарту). Таксама пастаўляліся шыны, трактары, мука і гранулы з мяса, мясных субпрадуктаў і рыбы. Асноўныя пазіцыі імпарту з Бангладэш - пража з джутавых валокнаў, трыкатажнае і тэкстыльнае адзенне, тытунёвая сыравіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі