Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Dec 2017

Калужская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва аграгарадкоў

Калужская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва аграгарадкоў6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калужская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва аграгарадкоў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Яўгенія Філімонава.

Сёння адбылася сустрэча намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрыя Семянкевіча і першага намесніка губернатара Калужскай вобласці Дзмітрыя Дзянісава. "Мы актыўна працуем над развіццём сельскіх населеных пунктаў. Адна з ідэй - будаўніцтва горада ў вёсцы, так званых аграгарадкоў. Мы ведаем, што такія праекты ў Беларусі ўжо рэалізаваны, улічваючы існуючы ў вас вопыт, нам было б цікава атрымаць рэкамендацыі. Мы таксама разглядаем магчымасць вашага ўдзелу ў будаўніцтве такіх праектаў на тэрыторыі рэгіёна", - сказаў Дзмітрый Дзянісаў.

У сваю чаргу Дзмітрый Семянкевіч звярнуў увагу на яшчэ адзін перспектыўны праект, які ўжо рэалізуецца ў Беларусі. "Сапраўды, нам ёсць чым падзяліцца з вамі ў гэтай галіне. Мінбудархітэктуры сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамамі прапрацавалі пытанне развіцця населеных месц на прыкладзе канцэпцыі добраўпарадкавання і забудовы г.п. Копысь. Ужо распрацаваны адзіны альбом тыпавых праектаў "вёска будучага" для прымянення суб'ектамі гаспадарання ўсіх галін, якія ажыццяўляюць праектную дзейнасць", - адзначыў ён.

Калужская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва аграгарадкоўДля "вёскі будучага" характэрны цэласнасць агульнапасялковых цэнтраў, комплексная рэканструкцыя і мадэрнізацыя аб'ектаў сацыяльна-культурнага і камунальна-бытавога прызначэння, комплекснае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый населеных пунктаў, інжынерная і транспартная інфраструктура высокага ўзроўню, безбар'ернае асяроддзе.

Дзмітрый Дзянісаў выказаў зацікаўленасць у наведванні такіх аб'ектаў. "Асаблівую ўвагу хацелі б удзяліць аб'ектам у галіне аховы здароўя, таму што нам давядзецца ў бліжэйшыя тры гады рэалізаваць адзін маштабны праект у гэтай сферы і вопыт будзе вельмі карысны", - сказаў ён. Дзмітрый Семянкевіч адзначыў, што адзін з найбольш удачных праектаў у гэтай сферы - клінічны медыцынскі цэнтр у раёне вёскі Ждановічы, будаўніцтва якога завяршаецца.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі ход будаўніцтва сумесных праектаў у Калужскім рэгіёне, пытанні развіцця гарадской інфраструктуры, у прыватнасці вырашэнне праблемы з парковачнымі месцамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі