Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Nov 2020

Калінін прапанаваў прэм'ер-міністру Малдовы перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

Калінін прапанаваў прэм'ер-міністру Малдовы перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва
Фота МЗС

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дзяліцца з Малдовай сваім вопытам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, работы свабодных эканамічных зон, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай і ліфтавай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Іанам Кіку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі пытанні пашырэння беларуска-малдаўскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2021 годзе, у тым ліку правядзенне 20-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і развіццё сумесных кааперацыйных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і транспарту.

"Анатоль Калінін адзначыў гатоўнасць Беларусі дзяліцца існуючым вопытам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, работы свабодных эканамічных зон, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай і ліфтавай гаспадаркі, які можа быць запатрабаваны ў Малдове", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі