Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Aug 2022

Каля 300 кампаній з краін Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу працуюць на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ

Каля 300 кампаній з краін Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу працуюць на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Аляксандр Асмалоўскі расказаў журналістам на семінары для кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, што цяпер на пляцоўцы імпартазамяшчэння працуюць каля 300 кампаній з краін Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пляцоўка імпартазамяшчэння функцыянуе ў Беларусі ўжо тры месяцы. "Яна ўжо даказала сваю эфектыўнасць і карысць. Сённяшні семінар з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў праводзіўся з мэтай папулярызацыі гэтай пляцоўкі сярод арганізацый краіны і распаўсюджвання  яе функцый на ўсе прадпрыемствы Беларусі. Чым больш арганізацый прадстаўлена на ёй, тым платформа больш эфектыўная", - сказаў Аляксандр Асмалоўскі.

Акрамя работы ўнутры краіны, БУТБ пачала актыўна прыцягваць кліентаў з Расіі і іншых замежных дзяржаў. "Вельмі зацікавіліся нашай платформай кліенты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, краін СНД. Ужо каля 300 кампаній прыйшлі на пляцоўку з краін Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу. Пляцоўка набірае абароты і каб развівацца яшчэ актыўней, яе трэба напоўніць прапанаваннем, заяўкамі на куплю і продаж", - адзначыў кіраўнік БУТБ.

Паводле слоў старшыні, на адзін запыт бывае каля сотні водгукаў. Назіраюцца і заяўкі, у якіх амаль 600 прапанаванняў з розных краін СНД.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

З 27 мая 2022 года на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ заключана 6387 здзелак на суму Br46,6 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі