Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2017

Калекцыю джынсаў з тканіны Аршанскага льнокамбіната прадставяць у 2018 годзе

8 снежня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Калекцыю джынсавага адзення з ільняной тканіны Аршанскага льнокамбіната прадставяць у 2018 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення распрацоўкі асартыменту і рэкламы прадукцыі прадпрыемства Ігар Ешчанка.

Ён адзначыў, што камбінат цяпер актыўна распрацоўвае тканіны, якія па сваёй структуры блізкія да джынсавай. "Яны выраблены з выкарыстаннем пражы з катанізаванага льновалакна. Мы гэтым займаемся некалькі гадоў. Гэты напрамак і навукова, і тэхналагічна даволі складаны, але ён перспектыўны і яго трэба развіваць", - упэўнены Ігар Ешчанка.

Першая прамысловая партыя джынсавага адзення з ільняных тканін пашыта ў гэтым годзе. "Мы ўжо на працягу паўгода актыўна супрацоўнічаем з кампаніяй "Модны горад" з Кобрына. Яна выпусціла адзенне з нашых тканін (штаны, шорты, сарочкі і інш.). Гэтыя вырабы прадаюцца ў гандлёвай сетцы кампаніі, а таксама нашых фірменных магазінах, - расказаў Ігар Ешчанка. - Калі мы толькі пачыналі вытворчасць, меркавалася, што тканіна будзе нятаннай, а таму гатовыя вырабы будуць адносіцца да прэміум-класа. Але па факту мы бачым, што ў ільняных джынсаў цалкам канкурэнтная цана - Br45-55. Гэта ў два разы танней, чым чакалася. Попыт на такую прадукцыю ёсць".

У будучым годзе прадпрыемства плануе прадставіць цэлую калекцыю адзення з ільнянога джынсу. "У нас ёсць Цэнтр дызайну адзення, які займаецца ў тым ліку адаптацыяй тканіны да вырабаў. Спадзяёмся, што 2018 год стане зыходнай кропкай у прасоўванні адзення з ільнянога джынсу на наш рынак", - сказаў субяседнік.

РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" распрацоўвае і іншыя напрамкі, у прыватнасці спецыяльную льняную тканіну, якая падышла б для пашыву адзення ваенным, ратавальнікам і супрацоўнікам іншых сілавых структур. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак - тканіны для дзелавых касцюмаў школьнікаў. Акрамя таго, прадпрыемства гатова сур'ёзна заняцца выпускам матэрыі для абіўкі салона аўтамабіляў (ёсць такія экалініі машын, у якіх для абшыўкі выкарыстоўваюць натуральныя тканіны, у тым ліку льняныя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі