Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Стд 2021

Калаур: банкаўская сістэма захоўвае сваю ўстойлівасць

Калаур: банкаўская сістэма захоўвае сваю ўстойлівасць

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаўская сістэма Беларусі захоўвае сваю ўстойлівасць. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Банкаўская сістэма захавала сваю ўстойлівасць. Так, мы маем некаторае зніжэнне прыбытку банкаўскай сістэмы: прыбытку на 13,5 працэнта менш. Адпаведна, упала рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу - на два працэнтныя пункты. Але ў прынцыпе, рэнтабельнасць банкаўскага сектара 8,9 працэнта - гэта зусім добрая рэнтабельнасць для забеспячэння ўстойлівасці", - сказаў Павел Калаур.

Пры гэтым ён адзначыў, што неабслугоўваемыя актывы захаваліся прыкладна на тым жа ўзроўні, што былі і ў пачатку 2020 года: цяпер у крэдытным партфелі банкаўскай сістэмы яны займаюць 4,8 працэнта. "Дастатковасць нарматыўнага капіталу ўсёй банкаўскай сістэмы складае 17 працэнтаў пры патрабаваннях 12,5 працэнта. Мы бачым, што ёсць значны запас трываласці, каб банкі маглі не толькі ўстойліва працаваць, але і ў далейшым аказваць падтрымку нашай эканоміцы", - звярнуў увагу кіраўнік Нацбанка.

Паводле яго слоў, Нацыянальны банк і банкаўская сістэма ў цэлым у мінулым годзе вырашалі дзве ўзаемазвязаныя задачы: у цяжкую хвіліну з дапамогай крэдытаў аказвалі падтрымку эканоміцы, суправаджалі экспартныя аперацыі прадпрыемстваў і ў той жа час стараліся захаваць макраэканамічную збалансаванасць ва ўмовах сусветнага крызісу і абясцэнення нацыянальных валют асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

"Гэтыя задачы вырашаны, мы захавалі фінансавую стабільнасць. Безумоўна, пры гэтым мы атрымалі абясцэненне нацыянальнай валюты. Але я хацеў бы заўважыць, што гэты працэс быў аб'ектыўна абумоўлены тымі фактарамі, з якімі сутыкнулася наша эканоміка. Пры гэтым мы маем раўнаважны рыначны курс, не назапасілі дысбалансаў, якія аказвалі б негатыўны ўплыў на плацежны баланс і, адпаведна, валютны рынак", - адзначыў банкір.

Ён дадаў, што рэальны эфектыўны курс беларускага рубля за мінулы год знізіўся на 5 працэнтаў, па сутнасці, была аказана падтрымка цэнавых умоў прадпрыемствам-экспарцёрам. "Рэальны эфектыўны курс лiчыцца не да карзіны валют, а да валют асноўных гандлёвых партнёраў", - растлумачыў Павел Калаур.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка нагадаў, што ў снежні 2020 года кіраўнік дзяржавы зацвердзіў асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2021 год. "Ключавы прамежкавы арыенцір - шырокая грашовая маса. Мы гэты параметр, безумоўна, будзем вытрымліваць, - сказаў Павел Калаур. - Мы сутыкнуліся з тым, што ў мінулым годзе быў крыху парушаны ашчадны працэс, быў адток дэпазітаў і ў замежнай, і ў нацыянальнай валюце. Гэта аказала негатыўнае ўздзеянне на шырокую грашовую масу, і паказчык па ёй крыху ніжэйшы, чым мы прагназавалі. Але тыя рэсурсы, якія пайшлі з эканомікі з-за зніжэння дэпазітаў у нацыянальнай валюце, былі замешчаны грашыма Нацыянальнага банка".
 
Паводле слоў Паўла Калаура, Нацыянальны банк прадоўжыць і ў бягучым годзе падтрымліваць ліквіднасць банкаўскай сістэмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі