Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2016

Кабякоў: Вынік ад мадэрнізацыі Барысаўскага завода медпрэпаратаў перасягнуў чаканні

27 ліпеня, Мінская вобласць /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Вынік ад мадэрнізацыі ААТ "Барысаўскі завод медпрэпаратаў" перасягнуў чаканні, заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, у ходзе якой ён наведаў прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сучаснае інавацыйнае прадпрыемства, што адпавядае ўсім сусветным патрабаванням. Мы былі ў цэху, які пабудаваны з нуля ў 2013 годзе. Кошт - $56 млн. Гэта той самы выпадак, калі вынік перасягнуў разлікі. Магутнасць павялічана ў 1,5 раза. І звязана гэта не са спрашчэннем тэхналогій, а з больш інтэнсіўным выкарыстаннем абсталявання, павелічэннем каэфіцыента зменнасці, нават работай па выхадных днях. Але, калі прадукцыя запатрабавана, значыць, трэба максімальна атрымаць вынік", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, важным з'яўляецца тое, што акрамя станоўчых вынікаў, дасягнутых у мінулай пяцігодцы, у кіраўніцтва ёсць канкрэтныя планы на бягучае пяцігоддзе і да 2025 года. "Яно бачыць перспектывы, разумее, над чым трэба працаваць, як трэба працаваць, каб застацца ў рынку. Бачу разуменне, што поспех, калі яго не пашыраць, можа быць вельмі кароткачасовым. Ёсць разуменне, што, для таго каб заставацца, як гаворыць моладзь, у трэндзе, трэба пастаянна працаваць над тэхналогіямі, якасцю, затратамі. Добра, што ёсць такія калектывы, якія могуць не толькі расказаць, як трэба, але і паказаць", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі