Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2015

Кабякоў: Урад прадоўжыў на 2015 год пагадненне з Ашчадным банкам Расіі па падтрымцы экспарту беларускай тэхнікі

30 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Урад прадоўжыў на 2015 год пагадненне з Ашчадным банкам Расіі па падтрымцы экспарту беларускай тэхнікі. Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам АрловымАндрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў тым, каб нарошчваць пастаўкі ў Архангельскую вобласць шырокага спектра тэхнікі: сельскагаспадарчай, камунальнай, дарожна-будаўнічай. Пры гэтым прадугледжваецца выкарыстанне такіх фінансавых механізмаў, як лізінг, субсідзіраванне працэнтных ставак па крэдытах, што выдаюцца расійскімі банкамі на набыццё беларускай тэхнікі. "У прыватнасці, зусім нядаўна мы прадоўжылі на 2015 год пагадненне з Ашчадным банкам Расіі, па якім ён крэдытуе сваіх спажыўцоў, калі яны набываюць беларускую тэхніку, а мы зніжаем працэнты па крэдыце за кошт беларускага бюджэту", - расказаў прэм'ер-міністр.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Архангельскай вобласцю развіваецца дынамічна. Гандлёвы абарот за 2014 год перавысіў $200 млн. Беларускі бок зацікаўлены ў тым, каб збалансаваць сальда за кошт нарошчвання паставак у Архангельскую вобласць шырокага спектра прадукцыі. Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што добрыя перспектывы адкрываюцца, напрыклад, у машынабудаўнічым комплексе. У Архангельскай вобласці паспелі добра сябе зарэкамендаваць БелАЗы. "Мы былі б зацікаўлены ў тым, каб супрацоўніцтва ў гэтым напрамку толькі пашыралася. У бягучым годзе пастаўкі гэтай тэхнікі ў Архангельскую вобласць плануюцца на ўзроўні $2,6 млн. Добра, але мала", - адзначыў прэм'ер-міністр і дадаў, што падобная сітуацыя складваецца з пастаўкамі беларускіх аўтобусаў у расійскі рэгіён. Ён звярнуў увагу, што Беларусь гатова прапанаваць Архангельскай вобласці тэхніку на газаматорным паліве.

Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам АрловымУ сваю чаргу губернатар Архангельскай вобласці адзначыў, што расійскі рэгіён зацікаўлены ў развіцці прамога супрацоўніцтва з Беларуссю, без пасрэднікаў. Ён выказаў задавальненне тым, што адносіны паміж Беларуссю і Архангельскай вобласцю выходзяць на новы ўзровень.

Сёння ў Мінску быў парафіраваны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Архангельскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Акрамя таго, быў падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадам Архангельскай вобласці і Мінаблвыканкамам на 2015-2016 гады.

Дэлегацыя Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Ігарам Арловым будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі па 31 сакавіка. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі лясной прамысловасці, транспартнай галіны, аграпрамысловага комплексу і гандлю, турызму, Карпарацыі развіцця Архангельскай вобласці. Расійскі рэгіён цікавіцца пастаўкамі з Беларусі велікагрузных аўтамабіляў, гарадскіх аўтобусаў, прадуктаў харчавання. У сваю чаргу Архангельская вобласць гатова экспартаваць прадукцыю цэлюлозна-папяровай прамысловасці і высокапрадукцыйныя сарты бульбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі