Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Крс 2016

Кабякоў: У БМЗ ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі ў галіне больш моцным

Кабякоў: У БМЗ ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі ў галіне больш моцным11 красавіка, Жлобін /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. У Беларускага металургічнага завода ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі, якая склалася ў металургічнай галіне, больш моцным. Такое меркаванне журналістам выказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля наведвання ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер вялікая колькасць металургічных прадпрыемстваў адчуваюць цяжкасці, закрываюца, прычым не толькі ў Расійскай Федэрацыі. Фактычна ў гэтай галіне ідзе барацьба за выжыванне. Аднак ёсць упэўненасць, што БМЗ выйдзе з няпростай сітуацыі больш моцным", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: У БМЗ ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі ў галіне больш моцнымПраведзеная мадэрнізацыя прадпрыемства дасць магчымасць забяспечыць выпуск гатовай прадукцыі без прамежкавых паўфабрыкатаў. Яна будзе запатрабавана як у айчынным машынабудаванні, так і на знешніх рынках - у буйных машынабудаўнічых карпарацыях, такіх як Mercedes і BMW. Прэм'ер-міністр адзначыў высокі ўзровень тэхналагічнай часткі вытворчасці. "Разам з тым неабходна дасканала прапрацаваць эканамічны складнік. Мы разлічваем, што БМЗ стане адным з флагманаў беларускай прамысловасці", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: У БМЗ ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі ў галіне больш моцнымГенеральны дырэктар ААТ "БМЗ" Анатоль Савянок адзначыў, што асноўнай мэтай развіцця прадпрыемства ў 2011-2015 гадах з'яўляліся мерапрыемствы тэхнічнага і тэхналагічнага характару для нарошчвання аб'ёму вытворчасці, давядзення выплаўкі і разліўкі сталі да ўзроўню 3 млн т/год, зніжэнне сабекошту і імпартнага складніка прадукцыі. "У 2015 годзе БМЗ удалося знізіць сабекошт прадукцыі на $97 млн", - падкрэсліў ён.

Кабякоў: У БМЗ ёсць усе шанцы выйсці з няпростай сітуацыі ў галіне больш моцнымБеларускі металургічны завод (ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК") заснаваны ў 1984 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці літой загатоўкі, фасоннага, сартавога і арматурнага пракату, труб, металакорду, РМЛ і іншых відаў дроту. Пастаўкі таварнай прадукцыі за межы рэспублікі складаюць больш як 80 працэнтаў ад аб'ёму вытворчасці. На прадпрыемстве працуюць амаль 12 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі